Ваўковічы (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўко́вічы[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Брольніцкага сельсавету. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў ад Наваградку[2].
Remove ads
Гісторыя
У верасьні 1939 году актывісты мясцовай партыйнай ячэйкі закатавалі вясковага бацюшку, айца Мікалая Нядзьведзкага[2].
Старую драўляную царкву, якая прастаяла амаль сто гадоў, саветы разабралі ў 1964 годзе й зрабілі зь яе прыбудову да першай вясковай школы. Пасьля і тую школу раскідалі ды збудавалі новую, цагляную. На 2009 год школа была зачынена. У адным з пакойчыкаў былой школы дзейнічае царква, якую асьвяціў архіепіскап Наваградзкі і Лідзкі Гурый[2].
Да 22 жніўня 2017 году — цэнтар Ваўковіцкага сельсавету. 22 жніўня 2017 году вёска перадзеная зь ліквідаванага Ваўковіцкага ў склад Брольніцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 207 чалавек
- 1999 год — 301 чалавек
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads