Вязавая (Гомельская вобласьць)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вя́завая[a] (афіцыйная назва — Вязава́я[10]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Грабянёў, за 31 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Іскарасьць, на мяжы з Украінай. Вязавая ўваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.

У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 5 жыхароў.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 57 двароў, каля 360 жыхароў; 1917 год — 28 двароў, 167 жыхароў; 1940 год — 40 двароў, 157 жыхароў; 1998 год — 28 двароў, 44 жыхары; 1999 год — 43 жыхары; 2000 год — 28 двароў, 43 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 21 жыхар

Інфраструктура

Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».

Заўвагі

  1. Назва пададзеная паводле «Артаграфічнага слоўніку беларускай мовы» Баршчэўскіх[1], «Арфаэпічнага слоўніку беларускай мовы»[2], «Граматычнага слоўніку назоўніка»[3], «Граматычных слоўнікаў прыметніка»[4][5], «Слоўнікаў беларускай мовы»[6][7] і «Тлумачальных слоўнікаў беларускай літаратурнай мовы»[8][9].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads