Вялікая Зімніца

вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялі́кая Зімні́ца[2] (таксама — Зімні́ца[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад слова зімні (халодны)[3].

Гісторыя

У гістарычных крыніцах згадваецца каля 1600 году як сяло ў маёнтку Тайманава[4].

На мапе 1777 году пазначана як асобная вёска — Зімніца, у пазьнейшых крыніцах — Вялікія Зімніцы.

У 1884 годзе меўся хлебазапасная крама.

У 1886 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 108 двароў, 755 жыхароў, царква, карчма, ветраны млын.

У 1912 годзе існавала аднаклясная царкоўнапрыхадзкая вучэльня.

З 1959 году ў Прапойскім раёне[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2011 год — 330 чалавек[1]
  • 2010 год — 331 чалавек
  • 1999 год — 408 чалавек
  • 1910 год — 1200 чалавек[3]

Інфраструктура

У вёсцы працуюць аддзяленьне паштовай сувязі, АТС, сельскі клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама, ДУА «Зімніцкі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].

Славутасьці

  • Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восеньню 1943 году пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў. У цэнтры вёскі.
  • Магіла санітаркі палявога шпіталю, якая загінула ў 1943 годзе ў час аднаго з баёў за вызваленьне тэрыторыі раёну ад нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі.
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі, у сквэры[5].

Страчаныя славутасьці

  • Сьвята-Траецкая царква (архітэктар Аляксандар Валяр’янавіч Альхоўскі)
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads