Віктар Рахманько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Рыгоравіч Рахманько (нар. 24 верасьня 1953 году ў Наваградку) — беларускі чыгуначны дзеяч і палітык.
Remove ads
Кар'ера
Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту (1980). Пасьля службы ў савецкай арміі працаваў на розных пасадах у менскім і баранавіцкім аддзяленьнях Беларускай чыгункі. З 1986 да 1994 году быў дэпутатам Баранавіцкага гарадзкога савету. У 1996 году стаў дэпутатам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня; быў абраны туды паўторна ў 2000 годзе.
10 кастрычніка 1998 году быў прызначаны Начальнікам беларускай чыгункі [1].
28 кастрычніка 1998 году ўзнагароджаны быў адзнакай «Заслужаны работнік транспорту Рэспублікі Беларусь» [2]. 26 чэрвеня 2000 году ўзнагароджаны быў Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [3].
Remove ads
«Справа Рахманька»
У канца 2001 году кар’ера Рахманькі перарвалася. 21 лістапада 2001 году генэральны пракурор узбудзіў крымінальную справу супраць Рахманька. Ўжо ў наступны дзень, 22 лістапада 2001 году ён быў адстаўлены зь пасады Начальніка Беларускай чыгункі [4]. 5 сьнежня 2001 году яму выставілі абвінавачаньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі ды крадзяжы маёмасьці ў асабліва вялікіх памерах. Гэткія абвінавачаньні былі ўпершыню прад’яўленыя сэнатару [5][6].
22 жніўня 2003 году пастанаўленьнем Савету Рэспублікі фармальна страціў мандат дэпутата Савету Рэспублікі [7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads