Вільгэльм Конрад Рэнтген

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгэльм Конрад Рэнтген
Remove ads

Вільгэльм Конрад Рэнтген (па-нямецку: Wilhelm Conrad Röntgen; 27 сакавіка 1845 — 10 лютага 1923) — нямецкі фізык. Правёў шмат важных дасьледваньняў па крышталяграфіі і электрадынаміцы. У 1895 годзе адкрыў рэнтгенаўскае выпраменьваньне. Першы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1901).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Нарадзіўся ў невялікім нямецкім горадзе Ленэп непадалёк ад мяжы з Галяндыяй[7]. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху (1865—1868), атрымаў ступень доктара ў Цюрыскім унівэрсытэце (1868). Працаваў у розных унівэрсытэтах Нямеччыны. Ад 1896 году чалец-карэспандэнт Берлінскай АН. У 1900—1920 прафэсар Мюнхэнскага ўнівэрсытэту і дырэктар Фізычнага інстытуту. Навуковыя працы па электрамагнетызме, фізіцы крышталёў, оптыцы ды малекулярнай фізыцы. У 1885 годзе выявіў магнітнае поле дыэлектрыка, які рухаецца ў эл. полі (г. зв. рэнтгенаўскі ток), што мела важнае значэньне для стварэньня электроннай тэорыі. Адкрыў ды дасьледаваў рэнтгенаўскія прамяні, прапанаваў канструкцыю трубкі для атрыманьня рэнтгенаўскіх прамянёў і зрабіў першыя рэнтгенаўскія здымкі[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads