Вінцэнт Дмахоўскі
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэ́нт Дмахо́ўскі (1807, маёнтак Нагародавічы Слонімскага павету — 22 лютага 1862, Вільня) — маляр, майстар гістарычнага жанру.
Remove ads
Біяграфія
Пачатковую адукацыю атрымаў у Шчучынскім піярскім калегіюме (паводле некаторых зьвестак, таксама навучаўся ў Наваградку). У 1826 паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на літаратурны факультэт, адначасна браў урокі малярства ў Яна Рустэма.
Далучыўся да вызвольнага паўстаньня (1830—1831), па паразе якога мусіў эмігрыраваць у Прусію. Калі ў 1837 царскі ўрад аб’вясьціў амністыю, вярнуўся ў Вільню. Адкрыў майстэрню, якая зрабілася мастацкай школай, дзе навучаліся многія вядомыя майстры, у тым ліку А. Скірмунт і інш. Часта наведваў родавы маёнтак Нагародавічы. У 1855—1858 жыў у вёсцы Брацянка каля Наваградку[1].
Ажаніўся з Салямэяй Арлоўскай. У шлюбе меў сына Ўладзіслава, таксама маляра.
Remove ads
Творчасьць
Сучасьнікі налічвалі больш за сотню пэйзажаў і жанравых карцін В. Дмахоўскага, якога называлі «Клёдам Лярэнам віленскіх ваколіц». Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музэях Летувы і Польшчы.
На заказ Яўстаха Тышкевіча ў 1853 напісаў сэрыю відаў руінаў літоўскіх замкаў. Сярод іх «Руіны замка ў Лідзе», «Руіны замка ў Медніках», «Руіны замка на Троцкім возеры», «Руіны замка ў Гальшанах».
Аўтар рамантычных пэйзажаў «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843), «Вуліца ў Вільні», «Дом Міцкевіча ў Наваградку», «Сядзіба ў Туганавічах», «На начлезе», «Каля пераправы», «Наваградак», «Возера Свіцязь». Сярод маляўнічых работ таксама «Крыжакі пры аблозе крэпасьці Пуня» (1837), «Габрэйскае вясельле» (каля 1860-х)[2].
Атрымаў вядомасьць як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 афармляў спэктаклі ў Віленскім мескім тэатры («Галька» Станіслава Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Джаакіна Расыні, «Фаварытка» Гаэтана Даніцэці і інш.)[3].
Remove ads
Галерэя
- Асобныя работы Вінцэнта Дмахоўскага
- Крыжакі перад атакай замка Пуня
- Руіны замка на возеры Троцкім
- Туганавічы, двор і пуня
- Капліца на ўзгорку ў Туганавічах
- Лясны пажар
- Вуліца ў Вільні
- Кляштар у Пажайсьце
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads