Галакост у Лельчыцкім раёне
частка Галакосту ў Беларусі, за час якога практычна ўсе габрэі Лельчыцкага раёну былі забітыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галако́ст у Ле́льчыцкім раё́не — частка Галакосту на тэрыторыі Беларусі, за час якога практычна ўсе габрэі Лельчыцкага раёну былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасьці ваявалі пасьля ў партызанскіх атрадах. Апошніх габрэяў раёну забілі падчас масавых антыяўрэйскіх «акцыяў» з 25 чэрвеня па 20 жніўня 1942 году[1][2].
Габрэяў у раёне забівалі ў Лельчыцах[3], вёсках Астражанка[4], Букча[5], Глушкавічы[6][7][8], Ліпляны[9], Стадолічы[10] і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму зьнішчэньня габрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёну адно гета — у Лельчыцах.
У 1939 годзе ў пасёлку жылі 746 габрэяў (29,2 % жыхароў)[11]. У жніўні (4 верасьня[12]) 1941 году немцы ў Лельчыцах сагналі ў двор НКУС і раённага Дома культуры каля 800 габрэяў, сярод якіх былі і ўцекачы з суседніх раёнаў. Затым карнікі пад начальствам афіцэра Шварца вывозілі й расстрэльвалі асуджаных людзей вялікімі групамі за пасёлкам ва ўрочышчы Загорʼе. Дзяцей кідалі ў расстрэльную яму жывымі[13][14][15][16][11][17].
Пакінутых габрэяў сагналі ў гета, якое праіснавала да чэрвеня (сакавіка[18]) 1942 году[14][19]. Гета было абгароджана калючым дротам, вязьняў выкарыстоўвалі на самых цяжкіх прымусовых працах[2].
У 1965 на магіле расстраляных на могілках быў усталяваны абэліск[14][19][11]. У 2010 годзе забітым габрэям быў усталяваны новы помнік[20].
У Лельчыцкім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага званьня «Праведнік народаў сьвету» ад ізраільскага мэмарыяльнага інстытуту «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасьці за дапамогу, аказаную габрэйскаму народу ў гады Другой сусьветнай вайны» — Белоцкія Іван і Агафʼя й Жогла (Белоцкая) Марыя, якія выратавалі Лельчук Рыву й Гарэліка Мішу ў Лельчыцах[21][11].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads