Ліпляны

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліпля́ны[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 70 км на захад ад чыгуначнай станцыі Ельску. Ліпляны ўваходзяць у склад Лельчыцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомы з 1551 году як сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасьць. З 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі, сяло Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

У красавіку 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і забілі 24 жыхары.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 24 двары, 214 жыхароў; 1886 год — 39 двароў, 239 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 86 двароў, каля 590 жыхароў; 1917 год — 131 двор, 804 жыхары; 1940 год — 227 двароў, 756 жыхароў; 1972 год — 311 двароў, 931 жыхар; 1998 год — 286 двароў, 723 жыхары; 1999 год — 735 жыхароў; 2000 год — 280 двароў, 759 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 594 жыхары

Інфраструктура

Цагельны завод, мэханічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт, аддзяленьне сувязі, 3 крамы. Цэнтар экспэрымэнтальнай базы «Убарць».

Інфармацыя для турыстаў

Страчаная спадчына

  • Царква
  • Вадзяны млын

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads