Германаваслабадзкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Акцябарскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ге́рманаваслабадзкі́ сельсавет[a] (з 1929 году — Чырво́наслабадзкі́ сельсавет[b], з 1998 году — Кра́снаслабадзкі́ сельсавет[c]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рудабельскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Германава Слабада.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Глускага[7] (з 12 лютага 1935 году — Капаткевіцкага, з 28 чэрвеня 1939 году — навастворанага Карпілаўскага[1], з 31 жніўня 1954 году — Рудабельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шацілавіцкага[8], з 30 ліпеня 1966 году — адноўленага Рудабельскага) раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году — Мазырскай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[9].

У 1929 годзе Германава Слабада перайменаваная ў Чырвоную Слабаду. У сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Чырвонаслабадзкі. 5 траўня 1998 году вёску перайменавалі ў Красную Слабаду, а сельсавет — у Краснаслабадзкі[9].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 4[10]
  • 1 студзеня 1986 году — 6[11]

Да 1998 году ў склад сельсавету ўваходзіла вёска Зьвесьніца (у наш час не існуе).

Заўвагі

  1. Састарэлая назва — Ге́рманаваслабо́дзкі сельсавет[1].
  2. Састарэлая назва — Чырво́наслабо́дзкі сельсавет[2][3][4].
  3. Састарэлая назва — Кра́снаслабо́дзкі сельсавет[5][6].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads