Глеб Шаўчэнка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глеб Шаўчэнка (нар. 17 лютага 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца маскавіцкага «Тарпэда» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 году пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сэзоне 2016 году стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць менскага «Дынама» (0:1).
У сакавіку 2017 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[4]. Сэзон 2017 году пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сэзона 2018 году прапусьціў праз траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе. Гулец дамапог мазырчукам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным гульцом палешукоў у Найвышэйшай лізе, стаў часьцей выступаць на пазыцыі абаронцы.
У студзені 2021 году перайшоў да табару салігорскага «Шахцёру»[5], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 году стаў гульцом маскавіцкага «Тарпэда», склаў трохгадоваю ўгоду[6].
Міжнародная
Увосень 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 10 лістапада 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы на пазыцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным гульцом моладзевай зборнай.
2 чэрвеня 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2021, 2023
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021, 2022
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads