Гіў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гіў (Геў) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гіва або Гева (Givo, Gevo[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гіў- (-геў-) паходзіць ад асновы -гіб- (-кіб-)[1][2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гівейка, Гівін (Гівень), Гевалт (Гівалт), Геверт. Адзначаліся германскія імёны Givika (Geuica), Givin, Gevald (Givald), Gewert.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gewart (Gewert)[3]. У 1648 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michael Giewert, Tilsensis Borussus[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Кнетонскои волости люди Овняне… а Кгива (1440—1492 гады)[5]; na miejscu Jakuba Giewicza (1667 год)[6][b].

Remove ads

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Gevesvurdhi
  2. Таксама:
    • Ківіла (Гевіль) (адзначалася старажытнае германскае імя Gibowils[7], германскае імя *Kivilo[8]): Рымъко Кивиловичъ (1528 год)[9], Kazimierz Giewil… Stanisław Giewil (1667 год)[10];
    • Гевюш: Гевюш (Gewiusz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[11];
    • Гівойна, Гівэйна (адзначалася германскае імя Gebwein[12]): Daniel Giwoyna z Mienskiego Powiatu (20 траўня 1606 году)[13], Jakub Giwejna (1808 год)[14]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads