Гіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гіба, Геба (Гейба), Кеба — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гіба, Геба або Кеба (Gibo, Gebo, Kebo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Кібейка (Гебейка, Гібік), Кібель (Гібэль), Гібін, Кібар (Кібір), Кібарт (Кібэрт, Гібарт). Адзначаліся германскія імёны Kibicho (Gebecke, Gibico), Kiebel (Giebel), Gibin, Kiber (Kebehere, Gibahari), Kibart (Kibbert, Gibert).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gebard (Gebhard, Gibert), Gewart (Gewert)[3].
У Прусіі бытавалі імёны: Gibbune / Gebune (1396 год)[4], Kibar[a] (1539 год), Kybut (1476 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Кебовичъ (1528 год)[7]; стрелцы Переломъские… Ивану Кгибичу (1557—1558 гады)[8]; Iwan Kieba (1558 год)[9]; dziesiątnik Cimoch Gibicz… Matyasz Giba (1641 год)[10]; dom Gibiney wdowy (1688 год)[11]; miejscu P. Matiasza Kibowicza (1690 год)[12]; Joannes Gibowicz (XVII ст.)[13]; Casimirus Kieb (1710 год)[14]; Anna Giejba (1803 год)[15][b].
Remove ads
Носьбіты
- Мацей Кебавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ольбрыхт Гіба — менскі і полацкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1668 годзе[20]
Гібы (Giba) — літоўскі шляхецкі род[21].
Геба (Geba, Gieba), Гіб (Gib), Гіба (Giba) і Гібовіч (Gibowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
Заўвагі
- Адзначалася германскае імя Kiber[5]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads