Дземяхі (Гомельская вобласьць)

вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дземяхі́[1]вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, уваходзіць у склад Салтаноўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

10 лістапада 1509 году сяльцо Дземяховічы у Рэчыцкай воласьці прывілеем караля Жыгімонта Старога аддадзена на вечнасьць дзяку Грыцку Алексеевічу[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дземяхі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3]. У «Камеральном описании… Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што «фольварок Солтанов с деревнею Руднею, село Демехи, деревни Лазеровка, слобода Красна, Каперовка с фольварком, Буды, Кози» належалі рэчыцкім маршалкам Вінцэнту і Францішку Солтанам[4].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дземяхі, аднак, у складзе Ровенскаслабодзкай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[5].

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Да 22 студзеня 2008 году зьяўлялася цэнтрам сельсавету. 22 студзеня 2008 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Салтанова[6].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 291 чалавек
  • 1999 год — 349 чалавек

Славутыя землякі

Заўвагі

    Крыніцы

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads