Дзьмітры Шчагрыковіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Шчагрыковіч (нарадзіўся 7 сьнежня 1983 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца слуцкага клюбу «Шанхай».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У 2003—2004 гадах гуляў у БАТЭ. Пасьля доўгі час быў футбалістам менскага МТЗ-РІПА. Забіў мяч у апошнім туры чэмпіянату 2009 году ў браму «Віцебску», тым самым выратаваўшы менскі клюб ад вылету, але сам пакінуў яго. Пасьля гуляў за «Белшыну» і «Менск». У студзені 2012 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ». Хутка стаў адным зь лідэраў жодзінскага клюбу, замацаваўшыся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але часам выступаючы як цэнтральны паўабаронца. У пачатку 2013 году пачаў таксама капітанам каманды, і ў сэзоне 2013 году правёў усе 32 матчы клюбу ў чэмпіянаце. Заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу і ў 2014 годзе, але праз траўмы не гуляў у верасьні 2014 году.
У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з жодзінцамі[3]. У сэзоне 2015 году зьяўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Неўзабаве пасьля зыходу з жодзінскага клюбу стаў гульцом «Слуцку»[5], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. Сэзон 2017 году таксама пачынаў у асноўным складзе, але пазьней пачаў перадусім толькі выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[6].
У студзені 2018 году стаў гульцом «Белшыны»[7], а ў студзені 2019 году перайшоў у «Смалявічы»[8]. У першай палове сэзону 2019 году быў футбалістам першай адзінаццатцы, але з жніўня страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі»[9]. У кастрычніку 2020 году пакінуў «Смалявічы» і завяршыў прафэсійную кар’еру[10]. З ліпеня 2021 году ў якасьці аматара стаў выступаць за слуцкі «Спартак» у Другой лізе. Клюб у 2023 годзе быў перайменаваны у «Шанхай».
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў адзін неафіцыйны матч за другую зборную Беларусі.
Трэнэрская
У кастрычніку 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Аляксандра Бразевіча ў «Слуцку»[11]. Застаўся ў штабе і пасьля таго, як у жніўні 2022 году Бразевіча замяніў Аляксандар Гурыновіч. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[12].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads