Дніпрова Чайка
украінская пісьменьніца, паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дніпро́ва Ча́йка (па-ўкраінску: Дніпрова Чайка; сапр. Людміла Аляксееўна Васілеўская; 1 лістапада 1861, вёска Зялёны Яр, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя — 13 сакавіка 1927, Гэрманіўка, Кіеўская вобласьць, УССР, СССР) — украінская пісьменьніца, паэтка і перакладніца.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў сяле Карлаўка Ананьеўскага павету Хэрсонскай губэрні (цяпер сяло Зялёны Яр Даманаўскага раёну Мікалаеўскай вобласьці) у сям’і сьвятара. Дзяцінства і юнацтва правяла на поўдні Ўкраіны. Пасьля заканчэньня Адэскай гімназіі ў 1879 годзе пачала пэдагагічную дзейнасьць прыватнай настаўніцай, працуючы ў сельскіх школах Хэрсонскай губэрні[3].
У 1885 годзе Дніпрова Чайка пераехала ў Хэрсон, куды быў накіраваны ейны муж Фэафан Васілеўскі, які займаў пасаду губэрнскага статыстыка. Тут яна таксама піша вершы, апавяданьні, лібрэта для дзіцячых опэраў.[4]
У 1909 г. пісьменьніца захварэла і паехала лячыцца ў Адэсу, дзе прабыла да 1911 г. Неўзабаве Дніпрова Чайка цяжка захварэла. Пісаць яна змагла толькі на працягу 1918—1920 гг.[5]
Дніпрова Чайка памерла 13 сакавіка 1927 году ў Гэрманіўцы на Кіеўшчыне. Пахаваная ў Кіеве на Байковых могілках[6].
Remove ads
Творчасьць
Майстарка інтымнай і грамадзянскай лірыкі. Аўтарка рытмізаваных лірычных мініяцюраў, адметных сацыяльнай сымболікай, рамантычным патасам і філязофскім роздумам пра сэнс жыцьця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравесьнік» (1900), «Плаўні гараць» (1902). Побыт украінскай інтэлігенцыі і сялянства адлюстраваны ў апавяданьнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909)[7].
Вядомая як зьбіральніца фальклёру, перакладніца з расейскай і швэдзкай моваў[8].
З 1887 г. пісьменьніца друкуецца пераважна ў пэрыядычным друку Заходняй Украіны (альманах «Перший вінок», часопісы «Дзвінок», «Правда», «Зоря»), выдае сэрыю «Морські малюнки». Асаблівую цікавасбць сучасьнікаў і найвышэйшую ацэнку крытыкі выклікала паэзія ў прозе («Марскія малюнкі», «Цені няствораных істотаў», «Дзьве птушкі», «Сэрца мора», «Таполя», «Хваля»)[9].
Remove ads
Творы
- Твори, кн. 1-2. К., 1919-20.
- Твори, т. 1-2. Х., 1931.
- Твори. К., 1960.
- Вірші. В кн.: Тридцять українських поетес. К., 1968.
- Народні пісні з голосу Дніпрової Чайки та в її записах. К., 1974.
- Вибрані твори. К., 1987.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads