Дубічы Царкоўныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дубічы Царкоўныя
Remove ads

Ду́бічы Царко́ўныя (па-падляску: Dúbičy Cerkóvny, Дубічы Цэрковны; па-польску: Dubicze Cerkiewne) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам беларускай мовы[1].

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вёска ўпершыню ўспамінаецца ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт Аўгуст перадаў падкамораму дарагічынскаму Станіславу Хондзынскаму воласьць кляшчэляўскую — 6 вёсак, якія раней прыналежалі бельскаму стараству. Вёска Дубічы Царкоўныя разьмяшчалася на ўсход ад сёньняшняга месца ва ўрочышчы Бахматы, на гасьцінцы зь Бельску ў Камянец. У 17 ст. вёска пасьля вялікага пажару была перанесеная ў новае месца. У ліпені 1944 г. падчас савецка-нямецкіх баёў Дубічы былі цалкам спаленыя. Парафіяльная Пакроўская царква была адбудаваная толькі ў 1948 г., а ў 1954 г. была створаная гміна Дубічы Царкоўныя.

Remove ads

Рэлігійнае жыцьцё

Вёска заселеная галоўным чынам праваслаўнымі. Сярод іншых веравызнаньняў сустракаюцца тут баптысты, пяцідзясятнікі і толькі невялікая колькасьць каталікоў.

Выбітныя землякі

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads