Дэтройт Рэд Ўінгс

хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэтройт Рэд Ўінгс
Remove ads

«Дэтройт Рэд Ўінгс» (літаральна: Чырвоныя крылы з Дэтройту, па-ангельску: Detroit Red Wings) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Атлянтычным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Дэтройце (штат Мічыган, ЗША). Каманда зьяўляецца адной з Арыгінальнай шасьцёркі клюбаў НХЛ. Праз папулярнасьць «Чырвоных крылаў» Дэтройт часта называюць «Хакейны горад» (па-ангельску: Hockeytown). «Рэд Ўінгс» заваявалі найбольшую колькасьць (11) Кубкаў Стэнлі сярод камандаў з ЗША, ва ўсёй лізе болей толькі ў канадзкіх «Манрэаль Канадыенз» (24) і «Таронта Мэйпл Ліфс» (13).

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...

У заўзятараў «Дэтройту» ёсьць традыцыя кідаць на пляцоўку васьміног — на ўдачу. Традыцыя бярэ пачатак у 1952 годзе, калі ў часе плэй-оф на лёд быў кінуты васьміног, а каманда выйграла ў тым годзе Кубак Стэнлі. Праз гэта афіцыйным талісманам «Рэд Ўінгс» зьяўляецца Эл Васьміног — названы так у гонар кіроўцы лёдаўборнага камбайну Эла Саботкі, які прыбірае васьміногаў з пляцоўкі. У розныя часы кіраўніцтва НХЛ спрабавала забараніць гэтую традыцыю, але яна трывае да нашых дзён.

Remove ads

Гісторыя

Пасьля плэй-оф Кубка Стэнлі 1926 году, за час якога Заходняя хакейная ліга (ЗХЛ) была на мяжы закрыцьця[2], 17 красавіка было зладжанае пасяджэньне, каб разгледзець заяўкі на пашырэньне лігі. Існавала 5 розных групаў інвэстараў, якія жадалі стварыць каманду ў Дэтройце[3]. Падчас наступнага пасяджэньня 15 траўня ліга ўхваліла франшызу, якую мусіла ладкаваць група Таўнсэнда і Сэйбэрна[4]. Уладальнікі ЗХЛ Фрэнк і Лэстэр Патрыкі склалі ўгоду аб продажы гульцоў у НХЛ, пасьля чаго спынілі ўсе апэрацыі ў сваёй лізе. Новая дэтройцкая франшыза набыла хакеістаў з былой каманды «Вікторыя Кугарз», якія здабылі Кубак Стэнлі ў 1925 годзе і дасягнулі фіналу папярэдняй зімой. Новая франшыза ўспадкавала і назву, таму новы клюб менаваўся «Дэтройт Кугарз»[5].

Thumb
Хакеісты «Дэтройт Кугарз» у сэзоне 1926—1927 гадоў.

Паколькі на той час арэна ў горадзе яшчэ не была пабудаваная, «Кугарз» свой першы сэзон гулялі на арэне ў Ўіндзары[6][7]. Ужо з сэзону 1927—1928 гадоў каманда ўладкавалася на новай арэне Дэтройт-Алімпія, які быў хатняй арэнай клюбу ажно да 15 сьнежня 1979 году. Гэта быў першы сэзон з Джэкам Адамзам, які стане тварам франшызы на працягу наступных 36 гадоў альбо як трэнэрам, альбо як дырэктарам[8]. Упершыню «Кугарз» прабіўся ў плэй-оф Кубка Стэнлі ў 1929 годзе, а зорным хакеістам тых часоў быў Карсан Купэр[6][9]. Дэтройцы саступілі ў двубоі «Таронта Мэйпл Ліфс»[10]. У 1930 годзе «Кугарз» былі перайменаваныя ў «Фэлканз».

У 1932 годзе кіраўніцтва НХЛ дазволіла гандляру зернем Джэймзу Норысу набыць «Фэлканз». Прадпрымальнік два разы да гэтага спрабаваў быў набыць які-небудзь клюб. Норыс адразу перайменаваў клюб у «Дэтройт Рэд Ўінгс», у гонар Манрэальскай аматарскай атлетычнай асацыяцыі, сябрам якой у маладосьці быў сам Норыс. Новая назва і эмблема, якая ўлучала кола, добра пасавала клюбу, які быў сталіцай аўтамабільнай вытворчасьці ЗША. Клюб у сэзоне 1932—1933 гадоў прабіўся ў плэй-оф, дзе пераадолеў першы раўндзе, выгуляўшы ў «Манрэаль Марунз»[11]. У паўфінале каманда саступіла «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[12].

Thumb
Адзін з найвялікшых хакеістаў клюбу Гордзі Гоў.

У 1934 годзе «чырвоныя крылы» ўпершыню дасягнулі фіналу Кубка Стэнлі. У той камандзе блішчэлі Джон Сорэл, які закінуў 21 шайбу ў 47 гульнях, і Лары Оўры[13]. Тым ня менш, дэтройцы зьведалі паразу ад «Чыкага Блэк Гокс»[14]. Праз два сэзоны «Рэд Ўінгс» усё ж выйгралі свой першы Кубак Стэнлі ў 1936 годзе, перамогшы «Таронта Мэйпл Ліфс» у чатырох гульнях[14]. Дэтройт паўтарыў свой посьпех і праз год, гэтым разам перамогшы «Рэйнджарз»[14]. У 1938 годзе «Манрэаль Канадыенз» і «Дэтрой Рэд Ўінгс» сталіся першымі камандамі НХЛ, якія згулялі матчы ў Эўропе, наведаўшы Парыж і Лёндан.

За час вайны дэтройцы дакрочылі да фіналу чатыры разы, але толькі адзін раз здабывалі трафэй у 1943 годзе. Не зважаючы на добрыя вынікі, кіраўнік каманды Адамз працягваў шукаць спосабы палепшыць каманду. У 1945 годзе ў клюб былі запрошаныя Тэд Ліндсэй і Сыд Абэль, а праз год у клюбе віталі Гордзі Гова. Пачынаючы з сэзону 1948—1949 гадоў да сэзону 1954—1955 гадоў, ачоленыя трэнэра Томі Айвэнам, «Дэтройт Рэд Ўінгс» 7 разоў здабываў перамогу ў рэгулярных чэмпіянатах, усталяваўшы тым самым рэкорд НХЛ. Пасьля паразы ў фіналах Кубка Стэнлі ў 1948 і 1949 гадах, «чырвоны крылы» здолелі здабыць кубак у 1950, 1952, 1954 і 1955 гадах. Да ліку выбітных хакеістаў каманды таго часу, акрамя «прадакшн лайну», да якой уваходзілі Гоў, Ліндсэй і Абэль, улучаліся Боб Голдгэм, Марсэль Прынаво і Алекс Дэльвэкіё. Важкім гульцом быў брамнік Тэры Саўчук[15][16][17].

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads