Зажэвічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зажэвічы
Remove ads

Зажэ́вічы[1] — вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці, цэнтар сельсавету, калгасу «Перадавік», а пазьней сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Добрыца». Месьціцца за 8 км ад Салігорску і за 141 км ад Менску.

Thumb
Вёска на мапе Рыцы-Дзяноні 1772 году
Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вёска вядомая з XVI ст. пад назвамі Зажэвічы (па-польску: Zażewiczy) або Зажэва (па-польску: Zażewo) на тэрыторыі Слуцкага княства. Паводле зьвестак на 1566 год падпарадкоўвалася двару Пагост. Паводле апісаньня Слуцкага княства 1600 году падначальвалася двару Мяцявічы.

У 1797 годзе Зажэвічы — прыватная ўласнасьць у Слуцкім павеце Менскай губэрні. Па стане на 1858 год вёска знаходзілася ў складзе фальварку Трасьцянец, што месьціўся за 5 км на поўдзень ля сучаснай вёскі Бярозаўка. Паводле адміністрацыйнага падзелу на 1870 год Зажэвічы зьяўляліся сельскай грамадой у Пагосцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. Зажоўская грамада адносілася таксама да прыхода Пагосцкай царквы, у якой хрысьціліся і вянчаліся зажоўцы, дзе захоўваліся мэтрычныя кнігі. Пад час наступу савецкай арміі ў 1944 годзе царква была зьнішчана і архівы згарэлі.

Пасьля вялікага пажару 1928 году, пад час якога згарэла адзіная і галоўная вуліца вёскі жыхары расьсяліліся па хутарох. Пачынаючы з 1938 году савецкай уладай пачалося гвалтоўнае зьбіраньне зажоўскіх хутароў назад у вёску. Прасьцейшым спосабам прымусу сялянаў перавозіць хаты назад у вёску было разбурэньне даху.

У 1931 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя паветраныя млыны, працавала кузьня.

Remove ads

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 61 двор, 225 жыхароў
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 114 двароў, 1107 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 171 двор, 1245 жыхароў; 1917 год — 187 двароў, 1346 жыхароў; 1941 год — 314 двароў, 1355 жыхароў; 1999 год — 760 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 340 двароў, 648 жыхароў; 2010 год — 645 жыхароў

Адукацыя

У 1861 годзе адкрылася школа граматы. На 1890 год у ёй навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы быў узьведзены новы будынак. На 1922 год у школе першай ступені вучылася ўжо 299 дзяцей.

Установы

  • Сярэдняя школа-садок
  • Крама
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленьне сувязі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads