Залаты мяч
штогадовая футбольная ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Залаты мяч» (па-француску: Ballon d'or) — футбольная ўзнагарода, заснаваная францускім футбольным журналам «France Football». У 2010—2015 гадах узнагарода ўручалася сумесна зь ФІФА[1][2].
Узнагароду атрымлівае найлепшы гулец футбольнага сэзону ў Эўропе. Каб атрымаць узнагароду гулец мусіць выступаць за клюб, што грае пад юрысдыкцыяй УЭФА. Да 1995 году гулец мусіў мець грамадзянства адной з краінаў, што ўваходзяць у УЭФА. Уладальніка ўзнагародны вызначае галасаваньне журналістаў газэт з кожнай краіны-ўдзельніцы УЭФА.
Remove ads
Уладальнікі «Залатога мяча»
- 1956: Стэнлі Мэт’юз — (Блэкпул)
 - 1957: Альфрэда Ды Стэфана — (Рэал Мадрыд)
 - 1958: Раймон Капа — (Рэал Мадрыд)
 - 1959: Альфрэда Ды Стэфана — (Рэал Мадрыд)
 - 1960: Люіс Суарэз — (Барсэлёна)
 - 1961: Амар Сіворы — (Ювэнтус Турын)
 - 1962: Ёжаф Масапуст — (Дукла Прага)
 - 1963: Леў Яшын — (Дынама Масква)
 - 1964: Дэніс Лоў — (Манчэстэр Юнайтэд)
 - 1965: Эўсэбію — (Бэнфіка Лісабон)
 - 1966: Бобі Чарлтан — (Манчэстэр Юнайтэд)
 - 1967: Фларыян Альбэрт — (Фэрэнцвараш Будапэшт)
 - 1968: Джордж Бэст — (Манчэстэр Юнайтэд)
 - 1969: Джаньні Рывэра — (Мілян)
 - 1970: Герд Мюлер — (Баварыя Мюнхэн)
 - 1971: Ёган Кройф — (Аякс Амстэрдам)
 - 1972: Франц Бэкенбаўэр — (Баварыя Мюнхэн)
 - 1973: Ёган Кройф — (Аякс Амстэрдам)
 - 1974: Ёган Кройф — (Аякс Амстэрдам)
 - 1975: Алег Блахін — (Дынама Кіеў)
 - 1976: Франц Бэкенбаўэр — (Баварыя Мюнхэн)
 - 1977: Алан Сымансэн — (Барусія Мёнхэнглядбах)
 - 1978: Кевін Кіган — (Гамбург)
 - 1979: Кевін Кіган — (Гамбург)
 - 1980: Карл-Гайнц Румэніге — (Баварыя Мюнхэн)
 - 1981: Карл-Гайнц Румэніге — (Баварыя Мюнхэн)
 - 1982: Паолё Росі — (Ювэнтус Турын)
 - 1983: Мішэль Плятыні — (Ювэнтус Турын)
 - 1984: Мішэль Плятыні — (Ювэнтус Турын)
 - 1985: Мішэль Плятыні — (Ювэнтус Турын)
 - 1986: Ігар Бяланаў — (Дынама Кіеў)
 - 1987: Руўд Гуліт — (Мілян)
 - 1988: Марка ван Бастэн — (Мілян)
 - 1989: Марка ван Бастэн — (Мілян)
 - 1990: Лётар Матэўс — (Інтэр Мілян)
 - 1991: Жан-П’ер Папэн — (Алімпік Марсэль)
 - 1992: Марка ван Бастэн — (Мілян)
 - 1993: Рабэрта Баджа — (Ювэнтус Турын)
 - 1994: Хрысто Стоічкаў — (Барсэлёна)
 - 1995: Джордж Вэа — (Мілян)
 - 1996: Матыяс Замэр — (Барусія Дортмунд)
 - 1997: Раналда — (Інтэр Мілян)
 - 1998: Зынэдын Зыдан — (Ювэнтус Турын)
 - 1999: Рывалда — (Барсэлёна)
 - 2000: Луіш Фігу — (Рэал Мадрыд)
 - 2001: Майкл Оўэн — (Лівэрпул)
 - 2002: Раналда — (Рэал Мадрыд)
 - 2003: Павел Нэдвэд — (Ювэнтус Турын)
 - 2004: Андрэй Шаўчэнка — (Мілян)
 - 2005: Раналдыньню — (Барсэлёна)
 - 2006: Фабіё Канавара — (Ювэнтус Турын/Рэал Мадрыд)
 - 2007: Кака — (Мілян)
 - 2008: Крыштыяну Раналду — (Манчэстэр Юнайтэд)
 - 2009: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
 - 2010: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
 - 2011: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
 - 2012: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
 - 2013: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
 - 2014: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
 - 2015: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
 - 2016: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
 - 2017: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
 - 2018: Лука Модрыч — (Рэал Мадрыд)
 - 2019: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
 - 2021: Ліянэль Мэсі — (Пары Сэн-Жэрмэн)
 - 2022: Карым Бэнзэма — (Рэал Мадрыд)
 
Remove ads
Незаслужана забытыя
У канцы 1950-х гадоў адным з найлепшых футбалістаў быў нападнік мадрыдзкага «Рэалу» Фэранц Пушкаш, былы гулец зборнай Вугоршчыны, які эміграваў з краіны пасьля вугорскага паўстаньня 1956 году. За яго прынцыпова не падавалі галасы прадстаўнікі сацыялістычных краін, у выніку чаго Пушкаш так ні разу і не атрымаў «Залаты мяч».
Дадатковыя зьвесткі
Да 1995 году ўзнагарода ўручалася толькі футбалістам, выступоўцам за зборныя эўрапейскіх краін. У першы ж год, калі правіламі было дазволенае высоўваць на прыз неэўрапейскіх футбалістаў, выступоўцаў за эўрапейскія клюбы, «Залаты мяч» атрымаў футбаліст з Афрыкі — Джордж Вэа.
Больш за ўсё ў гісторыі ўзнагароджаньняў «Залатым мячом» узнагароджваліся гульцы атакавальнага плану, чыя прыгожая гульня больш за ўсё прыцягвае, і захоплівае ўвагу гледачоў. За ўсю гісторыю ўзнагароджаньня больш за ўсё ўзнагароды ганараваліся нападнікі — 31 гулец, што складае 62% ад агульнага ліку ўзнагароджаных, паўабаронцы — 14 (28%), абаронцы — 4 (8%), і адзіны чалавек, які ганараваўся зьваньня найлепшага гульца «старога сьвету», які гуляў на брамавай пазыцыі — Леў Яшын, які атрымаў «Залаты мяч» у 1963 годзе.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads