Заручаўе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заручаўе (Заручаўская слабада) — гістарычная мясцовасьць Віцебску, на паўднёвым усходзе места, на правым беразе Дзьвіны.
помнік археалёгіі | |
Заручаўе | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Будынкі: | |
Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць |
Пашыралася на гістарычныя Заручаўскую, Гарбарскую, Раства-Нябарэжную і іншыя вуліцы. Назву атрымала ад Замкавага ручая, які аддзяляў слабаду ад Ніжняга замка. Заручаўскі пасад адлюстравалі на рысунку места Віцебску 1664 году.
Да 1345 году віцебскі князь Альгерд Гедзімінавіч, які стаў вялікі князем літоўскім, пабудаваў у Заручаўі праваслаўную царкву Сьвятога Духа, якая стала галоўным храмам аднайменнага жаночага манастыра ў Віцебску[1].
Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся цэрквы Раства Хрыстова, клясыцызм XIX ст., і Ўваскрасеньня Хрыстова, віленскае барока XVIII ст., а таксама Вялікая сынагога, клясыцызм XIX ст. Усе гэтыя помнікі архітэктуры па Другой сусьветнай вайне зруйнавалі савецкія ўлады.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads