Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў
сэрбская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў (па-сэрбску: Савез војвођанских Мађара/Savez vojvođanskih Mađara; па-вугорску: Vajdasági Magyar Szövetség) — рэгіянальная палітычная партыя ў Сэрбіі, якія прадстаўляе інтарэсы вугорскай меншасьці ў краіне.
Remove ads
Гісторыя
Партыя паўстала ў 1994 годзе ў горадзе Сенце Ёжэфам Касам і былымі сябрамі Дэмакратычнай супольнасьцю ваяводзінскіх вугорцаў спачатку як грамадзянская група. Партыя ж аб’яднаньне сталася ў 1995 годзе[1]. Зьвяз браў удзел ў парлямэнцкіх выбарах 1997 году, на якіх партыя атрымала 1,23% галасоў і 4 месцы ў Скупшчыну[2]. У пачатку 2000 году партыя ўвайшла ў кааліцыю Дэмакратычнай апазыцыі Сэрбіі, дзеля барацьбы на выбарах супраць дзейнага прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча.
З пачатку 2000-х партыя патрабуе стварэньне Вугорскай рэгіянальнай аўтаноміі на поўначы Ваяводзіны. На дзяржаўным узроўні партыя часта не праходзіла ў парлямэнт альбо атрымлівала там няшмат месцаў. На парлямэнцкіх выбарах у парлямэнт Ваяводзіны 2004 году партыя здабыла 8,5% галасоў, а таксама дамаглася перамог на выбарах у муніцыпальныя рады ў Субаціцы, Сенце, Бачка-Таполі, Малі-Іджашы, Каніжы, Чоцы. У 2008 годзе кіраўніком партыі быў абраны Іштван Пастар. Ад парлямэнцкіх выбараў 2014 году партыя падтрымлівае кіроўную Сэрбскую прагрэсіўную партыю.
Remove ads
Ідэалёгія
Акрамя падтрымкі інтарэсаў вугорскай меншасьці[3], Зьвяз ваяводзінскіх вугорцаў таксама кіруецца кансэрватыўнай ідэалёгіяй[4], а таксама падтрымлівае рэгіяналізм[5][6]. У замежнай палітыкі аб’яднаньне мае празаходні вэктар і падтрымлівае далучэньне Сэрбіі ў Эўрапейскага Зьвязу і Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[7]. Партыя лічылася сацыяльна-дэмакратычнай да 2010 году, але апасьля пачала супрацу з Сэрбскай прагрэсіўнай партыяй і вугорскім Фідэсам[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads