Леанід Ковель
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Ковель (нар. 29 ліпеня 1986 году, Смаргонь, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2011 гадах згуляў 17 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 3 мячы. Сёньня працуе трэнэрам.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў займацца футболам у роднай Смаргоні. Пасьля трапіў у менскі РВАР, адкуль перайшоў у «Дынама», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў. У 2007 годзе перайшоў ва ўкраінскі клюб «Карпаты». А праз год стаў гульцом расейскага «Сатурна». З гэтым быў зьвязаны скандал, бо ўкраінскі клюб абвесьціў гэты пераход незаконным. У «Сатурне» звычайна гуляў у якасьці флянгавага абаронцы. Пасьля спыненьня існаваньня клюбу ў студзені 2011 году ў якасьці вольнага агента вярнуўся ў менскае «Дынама», але з заканчэньнем сэзону 2011 году пакінуў клюб, гэтак і ня здолеўшы належным чынам праявіць сябе. У сэзоне 2012 году выступаў за «Менск», дзе быў асноўным нападнікам. За сэзон забіў 8 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2013 году далучыўся да казаскага «Іртышу». Спачатку трывала гуляў у асноўным складзе, але ў красавіку выбыў праз траўму. У ліпені 2013 году вярнуўся ў «Менск»[3], а ў верасьні таго ж году вярнуўся на поле пасьля траўмы і замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам», але ў лютым 2014 году зноў апынуўся ў складзе «Карпатаў»[4]. На гэты раз меў брак матчаў у асноўным складзе «Карпатаў», і ў траўні 2014 году кантракт зь львоўскім клюбам быў скасаваны[5]. У чэрвені 2014 году трэнаваўся зь «Менскам»[6]. 1 ліпеня 2014 году чарговы раз стаў гульцом сталічнага клюбу[7]. У «Менску» пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага скрайняга нападніка. У чэрвені—ліпені 2015 году не гуляў праз траўму. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[8]. У сэзоне 2016 году заставаўся асноўным гульцом менчукоў, забіў 7 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог камандзе заняць чацьвертае месца.
У студзені 2017 году стаў гульцом латвійскага клюбу РФШ[9]. Пачынаў сэзон 2017 году асноўным нападнікам, пазьней пачаў выходзіць на замену. У лістападзе 2017 году стала вядома, што РФШ ня будзе падаўжаць кантракт з Ковелем[10]. Неўзабаве пасьля зыходу Ковеля з РФШ цікавасьць да нападніка выявіўся ў гарадзенскага «Нёмана». У студзені 2018 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім клюбам і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе гарадзенцаў, пазьней пачаў пераважна выходзіць на замену, а з жніўня ўвогуле перастаў зьяўляцца на полі, у тым ліку праз пашкоджаньні. У сьнежні 2018 году стала вядома, што нападнік пакідае «Нёман»[12].
З студзені 2019 году трэнаваўся зь «Менскам» і неўзабаве ў чарговы раз стаў гульцом сталічнага клюбу[13]. Пачынаў сэзон 2019 году ў стартавым складзе, але пазьней перадусім выходзіў на замену. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў менскі клюб[14]. У лютым 2020 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[15]. Стаў асноўным нападнікам бабруйчанаў, адгуляўшы ўва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 2020 году. Маючы 9 галоў на сваім рахунку стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[16].
У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[17], а ўжо 23 красавіка 2021 году, у матчы супраць «Спадарожніка», Леанід забіў свой першы гол за новы клюб. Апошні матч правёў 15 жніўня супраць салігорскага «Шахцёра» (2:2). У верасьні 2021 году ўвайшоў у штаб новага трэнэра «Смаргоні» Ігара Трухава[18], а ў лістападзе завяршыў кар’еру футбаліста[19]. У пачатку 2023 году ў якасьці аматара далучыўся да каманды «Смаргонь-2» у Другой лізе.
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 жніўня 2004 году, выйшаўшы на зьмену ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Турэччыны.
Remove ads
Трэнэрская праца
У лістападзе 2022 года атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі C[20], у сьнежні 2023 году — трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[21]. Зь верасня 2021 году працаваў памочнікам Ігара Трухава ў «Смаргоні». У лютым 2024 года ўвайшоў у штаб новага трэнэра Ігара Сьлесарчука[22].
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads