Лубін Касьцельны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лубін Касьцельны
Remove ads

Лубін Касьцельны (па-польску: Łubin Kościelny) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Хуткія факты

У 1919—1934 гадах цэнтар самастойнае гміны Лубін. Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 66.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны на месцы[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. Невялікая колькасьць жыхароў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Пятра і Паўла ў Маляшах.).

Гісторыя

Thumb
Герб Любіч

У 1447 годзе Казімер Ягелончык дараваў вёску Рудалтова польскаму шляхціцу Яну Лубе гербу Любіч. Сын Яна — Пётра значна разбудаваў маёнтак і фундаваў тут касьцёл. Пётра Луба быў судьдзёй бельскім і ўзначалваў заходы шляхты бельскай зямлі ў вялікага князя Аляксандара пра наданьне ім польскага шляхоцкага права. Пад канец 16 ст. маёнтак быў падзеляны паміж шматлікіх прадстаўнікоў роду Лубаў, а з 17 ст. Лубін атрымаў сёньняшнюю назву Лубін Касьцельны. Лубін добра разьвіваўся — былі тута карчма, некалькі млынаў, а нават парафіяльная школа. Маёнтак прадаўжаў дзяліцца, яшчэ ў 16 ст. сям’я Менскіх атрымала землі будучай Берасьцянкі, а ў 17 ст. Серакоўскія заснавалі Серакавізну. У 18 ст. Лубін Касьцельны перайшоў да сям’і Нівінскіх, а на канцы гэтага стагодзьдзя ўладальнікам вёскі быў Міхал Вітаноўскі. З 19 ст. не фіксуецца вялікага маёнтку Лубін, але шмат дробнашляхоцкіх маёмасьцяў і касьцельны фальварак. З 1906 г. пачалася пабудова новага касьцёлу (стары быў разабраны па тэхнічных прычынах у 1910 г), які быў кансакраваны ў 1910 г.[3]. У міжваенны пэрыяд Лубін Касьцельны стаў цэнтрам самастойнае гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 211 жыхароў (194 каталікоў ды 17 правасалаўных, 200 палякаў і 11 беларусаў)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Лубін Касьцелны быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads