Ліцьвінавічы (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліцьві́навічы (па-польску: Litwinowicze, па-падляску: Litvínovičy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Вёска была заснаваная ў канцы 19 ст. і ўваодзіла ў склад валоданьняў баяраў Тураў (з цэнтрам маёмасьці ў Клюкавічах). У 16 ст. перайшла ў валоданьне сям’і Ліцьвіноўскіх[2]. Маёнтак існаваў тут ажно да 1908 г., калі зямлю выкупілі тут мужыкі зь вёскі Лясная (сёньня частка Гайнаўкі), а ягоным сьледам зьяўляюцца каменныя стайня, амбар, абора і парэшткі склепу з 1870 г.[5]. У міжваенны пэрыяд Ліцьвінавічы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 174 жыхароў (88 каталікоў, 320 праваслаўных, 4 юдаістаў; 88 палякаў, 318 беларусаў, 1 габрэяў і 2 чалавек невызначанай нацыянальнасьці)[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads