Макава
вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́кава[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Люсінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1879 годзе ў ліку сяленьняў Малькавіцкага праваслаўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 году — вёска Хатыніцкай воласьці Пінскага павету, 9 двароў, 155 жыхароў. У 1909 г. — 31 двор, 230 жыхароў.
У 1921 годзе — вёска ў Хатыніцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 42 дамы, 249 жыхароў.
З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Люсінскім сельсавеце.
У верасьні 1943 г. фашысты спалілі вёску і загубілі 3-х яе жыхароў.
Пасьля вайны адноўлена. З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году — 487 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 472 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 199 жыхароў, 97 двароў[1]
- 1999 год — 275 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
На мясцовых могілках знаходзяцца 2 брацкія магілы савецкіх партызан (у адной магіле пахаваны 2, у другой — 3 партызаны) брыгады імя Леніна Пінскага партызанскага злучэньня, якія загінулі ў 1944 г. На абедзьвюх магілах у 1967 годзе ўстаноўлены абэліскі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads