Менскі завод безалькагольных напояў

прамысловае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Менскі завод безалькагольных напояў
Remove ads

«Менскі завод безалькагольных напояў» — прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1966 годзе.

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

На 2025 год «МЗБН» меў праектную магутнасьць у 210 млн літраў за год[3].

Remove ads

Вырабы

На 2025 год «Менскі завод безалькагольных напояў» вырабляў:

  • «Бела-колу» з цукрам і «Бела-колу Лайт» з фруктозай і трыма заменьнікамі цукру, сярод якіх былі цыклямат натру, ацэсульфам калю і цукрынат натру, у плястыкавых пляшках па 0,5, 1 і 2 літры[4];
  • «Бярозавік» з цукрам і безь яго ў пляшках па 0,5 і 1 літры[5];
  • 4 найменьні энэргетычнага напою «Бізон» у пляшках па 375 і 500 мл, у тым ліку з таўрынам, апэльсінавым сокам, этэрным алеем цытрыны і лайма[6];
  • газаваны квас «Квасыч» у пляшках па 1 і 2 літры[7];
  • 3 найменьні «Ледзяной гарбаты» у пляшках па 0,5 і 1 літры з выцяжкай зялёнай гарбаты[8];
  • «Я-годны» морс у літровых пляшках з сока чорных і чырвоных парэчак, а таксама з даданьнем вінаграднага соку[9];
  • лекава-сталовую хлярыдна-натравую фторзьмяшчальную мінэральную ваду «Менская-4» са сьвідравінаў № 4, 5 і 7 глыбінёй 390, 380 і 360 м адпаведна ў пляшках 0,5 і 1, 1,5 і 2 літры[10];
  • 6 найменьняў «Менскай» пітной вады са сьвідравінаў № 8 і 9 глыбінёй 280 і 110 м у пляшках 0,5 і 1, 1,5 і 2, 5 і 10 літраў, у тым ліку газаваную з водарам парэчак і цытрыны[11];
  • 4 найменьні соказьмяшчальнага напою «Мультытэль» у пляшках па 0,5, 1 і 1,5 літры з маракуйным, кавуновым, апэльсінавым і ажынавым сокам[12];
  • газаваны ліманад «Расінка» ў пляшках па 0,5 і 1, 1,5 і 2 літры[13];
  • 4 найменьні газаванай вады «Поп шот» у пляшках па паўлітры зь даданьнем яблычнага соку[14];
  • 3 найменьні газаванай вады «Фан-фан» у пляшках па 0,5, 1 і 2 літры з апэльсінавым і мандарынавым алеем, а таксама з цытрынавым сокам[15];
  • 3 найменьні соказьмяшчальных напояў «Фантастык» з клубнічным, малінавым і кавуновым сокам[16];
  • 3 найменьні халоднай гарбаты «Фанці» з выцяжкай зялёнай і чорнай гарбаты[17];
  • 3 найменьні энэргетычнага напою «Слэм» для пастаўкі за мяжу[18];
  • газаваны ліманад «Лемув»[19].
Remove ads

Мінуўшчына

У 1966 годзе каля менскага парку Чалюскінцаў (Беларуская ССР) прабурылі 418-мэтровую сьвідравіну для здабычы вады, пры якой утварылі адасоблены цэх безалькагольных напояў бровара «Беларусь»[20]. У 1967 годзе цэх пераўтварылі ў «Менскі завод безалькагольных напояў» («МЗБН»), які ўлучылі ў склад створага дзяржаўнага аб'яднаньня «Белпіва». У 1973 годзе пачалі вырабляць соказьмяшчальныя напоі. У 1975 годзе стварылі вытворчасьць напояў на аснове араматычных траваў і гарбаты. У 1978 годзе запусьцілі сьвідравіну глыбінёй 380 м. У 1985 годзе склад і вытворчасьць павялічылі ў некалькі разоў. Цягам 1985—1993 гадоў выраблялі газаваную ваду на замову амэрыканскага прадпрыемства «Пэпсі» (штат Новы Ёрк). У 1987 годзе ўвялі ў дзеяньне артэзіянскую сьвідравіну глыбінёй 380 м. У 1989 годзе выпусьцілі 45 млн пляшак мінэральнай вады[3].

У 1991 годзе «МЗБН» стаў самастойным прадпрыемствам. У 1992 годзе запусьцілі сьвідравіну глыбінёй 110 м[3]. 26 студзеня 1993 году «МЗБН» пераўтварылі ў арэнднае прадпрыемства[21]. 30 сьнежня 1994 году прадпрыемства пераўтварылі ў закрытае акцыйнае таварыства[20]. У 1995—1998 гадох на сумесным прадпрыемстве «Кока-кола Аматыл Беларусі» выпускалі амэрыканскія газаваныя напоі «Кока-кола»[3]. У 1998 годзе прыступілі да вытворчасьці ўласнага напою «Бела-кола». На 1999 год «Менскі завод безалькагольных напояў» вырабляў мінэральную і газаваную ваду, ліманад, садавінныя сокі, сыроп і джын-тонік[20].

У 2003 годзе адчынілі сьвідравіну глыбінёй 360 м[3]. 13 жніўня 2004 году «МЗБН» унёс «Менскую» мінэральную ваду ў Дзяржаўны рэестар месцаў паходжаньня тавараў Беларусі[22]. У 2005 годзе далучылі падразьдзяленьне «Вяльля–Агра» ў вёсцы Пагост (Вялейскі раён). У 2007 годзе пачалі пастаўкі ў краіны Эўразьвязу. У 2008 годзе пачалі вырабляць газаваныя напоі без кансэрвантаў[3]. У пачатку 2012 году антыманапольнай управа Менскага гарвыканкаму ўнесла «МЗБН» у сьпіс паноўных прадпрыемстваў на сталічным рынку мінэральнай вады з доляй звыш 65 %. На 2012 год заводам валодаў Анатоль Арцюхоўскі, які кіраваў прадпрыемствам яшчэ за савецкім часам. Сярод іншага, выпускалі соказьмяшчальныя напоі «Мультытэль»[23]. На 2014 год на заводзе працавала звыш 700 чалавек. 1 верасьня 2014 году Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Ангельшчына) пазычыў «МЗБН» 10 млн эўра на 7 гадоў для закупкі абсталяваньня і самаходаў[24].

У 2015 годзе пачалі выпускаць арганічны бярозавы сок з амэрыканскім пасьведчаньнем для пастаўкі ў ЗША і Аўстрыю[25]. У 2017 годзе «Менскі завод безалькагольных напояў» пачаў выкарыстоўваць беларускую мову ў аздабленьні сваіх вырабаў[26]. У 2023 годзе дадалі беларускую мову на этыкетку «Бела-колы»[27].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads