Морган Дэ Санктыс

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Морган Дэ Санктыс
Remove ads

Морган Дэ Санктыс (па-італьянску: Morgan De Sanctis; нар. 26 сакавіка 1977 году, Гуард’ягрэле, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік. У 2005—2012 гадах гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Адгуляўшы тры гады ў «Пэскары» ў Сэрыі B, Морган перайшоў у «Ювэнтус». Там ён правёў два сэзоны на лаўцы запасных, пасьля чаго адправіўся ва «Ўдынэзэ» ў 1999 годзе. Правёўшы тры сэзоны ў якасьці другога брамніка пасьля Люіджы Турчы, яму нарэшце, удалося загуляць у сэзоне 2002—2003 гадоў. У ліпені 2007 году ён скасаваў кантракт з «Удынэзэ» й перайшоў у гішпанскую «Сэвільлю». На сэзон 2008—2009 гадоў яго арандаваў турэцкі «Галатасарай». Ён адгуляў усе матчы ў чэмпіянаце Турэччыны, Лізе чэмпіёнаў і Кубку УЭФА за стамбульскі клюб. Улетку 2009 году «Напалі» набыў Дэ Санктыса ў «Сэвільлі» за 1,5 млн эўра. Галкіпэр падпісаў з нэапалітанцамі чатырохгадовы кантракт.

Міжнародная

Дэ Санктыс дэбютаваў у зборнай Італіі 30 сакавіка 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ісьляндыі.

Remove ads

Дасягненьні

Галатасарай

  • Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2008

Напалі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads