Мікіта Шугункоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікіта Шугункоў (нарадзіўся 17 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, нападнік ігуменскага «Коласа».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 13 лістапада 2010 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць менскага «Партызана» (4:4). У сэзоне 2011 году гуляў за дубль, а на наступны год быў аддадзены ў арэнду «Віцебску», дзе трывала зьяўляўся ў складзе. У сэзоне 2013 году вярнуўся ў «Нафтан» і стаў часьцей зьяўляцца ў складзе, звычайна выходзячы на замену. У кастрычніку 2013 году асноўны нападнік навапалачанаў Ігар Крывабок атрымаў дыскваліфікацыю, і Мікіта замяніў яго на вастрыні атакі. Гуляючы ў пачатковым складзе, 27 кастрычніка 2013 году забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, якім прынёс перамогу над «Менскам» (2:1).

У 2014—2016 гадах трывала гуляў за першую каманду «Нафтана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2017 году накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сэзон 2017 году ў першай адзінаццатцы бабруйчанаў, але ўлетку страціў месца ў першым складзе і пачаў толькі зрэдку выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году пакінуў Бабруйск. У пачатку 2018 году вярнуўся ў «Нафтан», дзе правёў сэзон 2019 году. У студзені 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак не падышоў камандзе і ў лютым узмоцніў склад «Смаргоні»[3]. У кастрычніку 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў смаргонскі клюб[4].

У пачатку 2020 году трэнаваўся з магілёўскім «Дняпром», а пазьней далучыўся да «Воршы», у складзе якой пачаў сэзон 2020 году і стаў асноўным нападнікам каманды. У студзені 2021 году зноў трэнаваўся з «Дняпром», у сакавіку пасьля прагляду склаў кантракт зь петрыкаўскім «Шахцёрам»[5]. Пакінуў «Шахцёр» у ліпені 2021 году[6]. У пачатку 2022 году далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020», а сэзон 2023 году пачаў у складзе ігуменскага «Коласа».

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads