Міхаіл Цікоцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі (20 лютага 1922; Бабруйск, цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь — 24 сакавіка 2012; Менск, Беларусь) — мовазнавец і заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь. Доктар філялягічных навук (1972), прафэсар (1973), заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і кампазытара Яўгена Цікоцкага. У 1933 г. разам зь сям’ёй пераехаў з Бабруйску ў Менск, дзе ў чэрвені 1941 г. скончыў сярэднюю школу. Улетку 1943 г. савецкія партызаны пераправілі яго з маці і сястрой з занятага нямецкім войскам Менску (Генэральная акруга Беларусь) ў Любанскі раён на выспу Зыслаў(be) (Менская вобласьць, Беларуская ССР). Затым — на самалёце ў Маскву (Расейская СФСР). Увосень 1943 г. пайшоў на фронт у складзе супрацьтанкавага батальёна. Ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. У ліпені 1944 г. атрымаў раненьне падчас боя ў Кобрынскім раёне (Берасьцейская вобласьць, БССР) на 1-м Беларускім фронце[прыбраць шаблён]. У студзені-красавіку 1945 г. удзельнічаў у бітве за Каралевец (правінцыя Ўсходняя Прусія, Нямецкая дзяржава) на 3-м Беларускім фронце(be). За ўдзел у баях атрымаў 2 мэдалі «За адвагу» і ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

У 1946 г. дэмабілізаваўся з савецкага войска і паступіў на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ, дзе ў 1946 г. стварылі катэдру журналістыкі. Падчас навучаньня працаваў у газэце «Савецкі селянін» (цяпер «Сельская газэта»). У 1950 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт з дыплёмам журналіста і працягнуў працу ў газэце «Калгасная праўда» (цяпер «Сельская газэта»). Супрацоўнічаў з гумарыстычным часопісам «Вожык». Адначасна ў 1950—1953 гг. завочна навучаўся ў асьпірантуры пры катэдры журналістыкі на філялягічным факультэце БДУ. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Публіцыстыка Якуба Коласа» з атрыманьнем навуковай ступені кандыдат філялягічных навук. 26 студзеня 1953 г. нарадзіўся сын Аляксандар, які таксама стаў кандыдатам філялягічных навук[2]. У 1953—1989 гг. працаваў у БДУ (з 1965 г. загаднік катэдры журналістыкі). У кастрычніку 1969 г. стварыў на факультэце журналістыкі БДУ (цяпер Інстыт журналістыкі БДУ) катэдру стылістыкі і літаратурнага рэдагаваньня, якой кіраваў 20 гадоў[1]. У 1971 г. у менскім выдавецтве «Вышэйшая школа» выдаў па-беларуску дапаможнік «Стылістыка публіцыстычных жанраў» (288 c.; 1000 ас.), які насуперак іншамоўнасьці выкарыстоўваўся за савецкім часам у якасьці падручніка ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце. У 1972 г. абараніў доктарскую дысэртацыю «Праблемы публіцыстычнага стылю». У 1973 г. атрымаў вучонае званьне прафэсара[3].

Дасьледаваў стылістыку беларускай мовы газэтных жанраў: «Некаторыя выпадкі стылістычнага выкарыстаньня сынтаксічных сродкаў беларускай мовы» (1958), «Практычная стылістыка беларускай мовы» (ч. 1-2; 1962, 1965), «Стылістыка публіцыстычных жанраў» (1971), «Сугучнасьць слоў жывых: нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры» (1981). Аўтар кніг па тэорыі і практыцы журналістыкі «З гісторыі беларускай журналістыкі ХІХ ст.» (1960).[4]. На 2007 г. пераважная большасьць тагачасных журналістаў Беларусі прайшла навучаньне стылістыцы ў Міхаіла Цікоцкага[5].

Remove ads

Ушанаваньне

З 2002 г. на факультэце журналістыкі БДУ (цяпер Інстытут журналістыкі БДУ) кожныя 5 гадоў у лютым ладзіцца Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Жыцьцём і словам прысягаючы», прысьвечаная прафэсару Міхаілу Цікоцкаму[5].

1 красавіка 2012 г. пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску[6].

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads