Натальля Качанава
беларуская палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Натальля Качанава, народжаная Талкачова[1] (нар. 25 верасьня 1960, Полацак, Віцебская вобласьць) — дзяржаўная дзяячка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, экс-кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1982 годзе закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, у 2006 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1982 да 1995 — апэратарка пульту кіраваньня, інжынэр па тэхніцы бясьпекі, інжынэрка вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал».
З 1995 да 2002 — інжынэрка, выканаўца абавязкаў начальніка, вядучая інжынэрка вытворча-тэхнічнага аддзела камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыльлёва-камунальная гаспадарка г. Полацку».
З 2002 да 2007 — начальніца аддзела жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, выканаўца абавязкаў намесьніка старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму, намесьніца старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкаму.
З 2007 да 2014 — старшыня Наваполацкага гарвыканкаму.
З 27 сьнежня 2014 — намесьніца прэм’ер-міністру Беларусі.
Кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з 21 сьнежня 2016 году па 5 сьнежня 2019 году[3].
6 сьнежня 2019 году прызначана старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].
Remove ads
Русіфікацыя Беларусі
На асабістую просьбу ярэя Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Яўгена Саланкова перавяла зь верасьня 2021 году беларускую сярэднюю школу ў мястэчку Жыровічах на расейскую мову[5], што стала шокам для калектыву школы[6].
Узнагароды
- мэдаль «За працоўныя заслугі»
Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў
17 сьнежня 2020 году была ўключана ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. У якасьці падстаў для ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Качанава як старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу адказвае за падтрымку рашэньняў прэзыдэнта ў галіне ўнутранае палітыкі й за арганізацыю махлярскіх прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[8]. Яна таксама рабіла публічныя заявы, адстойваючы жорсткія разгоны мірных дэманстрацыяў з боку апарату бясьпекі[8]. З-за гэтага жа Качанаву ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[9] ды Швайцарыя[10][11]. 26 студзеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12].
Таксама Качанава знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][14], а з 2022 года — пад санкцыямі Японіі, Украіны і Канады[15].
Remove ads
Сям’я
Замужам. Мае дзьвюх дачок.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads