Озі Осбарн
брытанскі рок-музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Озі Осбарн (па-ангельску: Ozzy Osbourne; 3 сьнежня 1948 — 22 ліпеня 2025) — ангельскі сьпявак, аўтар песень і мэдыйная асоба. Быў сузаснавальнікам гэві-мэтал гурта Black Sabbath у 1968 годзе, стаўшы вядомым у 1970-х гадах як ягоны вядучы вакаліст. У гэты час атрымаў мянушку «Прынц цемры»[15][16]. Гурт стаў піянэрам жанру гэві-мэтал музыкі. Осбарн быў звольнены з Black Sabbath у 1979 годзе праз залежнасьць ад алькаголю і наркотыкаў. Ужо праз год запачаткаваў пасьпяховую сольную кар’еру, выпусьціўшы трынаццаць студыйных альбомаў, першыя сем зь якіх атрымалі мультыплятынавы статус у ЗША.
Remove ads
Біяграфія
Раньнія гады
Джон Майкл Осбарн, які пазьней стаў вядомы як Озі, нарадзіўся ў радзільным доме Марстан-Грын 3 сьнежня 1948 году[17]. Гадаваўся ў раёне Астан места Бірмінггэму[18][19]. Ягоная маці Ліліян працавала на фабрыцы Lucas[20][21], а бацька быў працаўніком у кампаніі General Electric[22]. У Осбарна было тры старэйшыя сястры на імя Джын, Айрыс і Джыліян, і два малодшыя браты на імя Пол і Тоні[23]. У 11 гадоў Осбарн пацярпеў ад сэксуальнага гвалту з боку школьных хуліганаў[24]. Паводле словаў музыкі яшчэ ў падлеткам ён некалькі разоў спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам[25]. Пачуўшы першы гіт Бітлз у веку 14 гадоў, Озі стаў заўзятарам гэтага гурта і зразумеў, што сам стане рок-зоркай[22]. Осбарн пакінуў школу ў 15 гадоў і працаваў на розных працах, пакуль у 17 гадоў ня быў асуджаны за рабаваньне крамы адзеньня, правёўшы за кратамі шэсьць тыдняў.
У Black Sabbath
У канцы 1967 года Гізэр Батлер стварыў свой першы гурт Rare Breed і запрасіў туды Осбарна ў якасьці вакаліста[26]. Аднак, гурт хутка быў распушчаны. Осбарн і Батлер зноў аб’ядналіся ў іншым гурце Polka Tulk Blues, у які ўвайшлі таксама гітарыст Тоні Аёмі і бубнач Біл Ўорд. Гурт некалькі разоў зьмяняў назву, спыніўшыся на Black Sabbath, натхніўшыся фільмам «Тры абліччы страху»[27]. Black Sabbath заўважылі, як людзям падабаецца быць палоханымі падчас выступаў, што натхніла іх на рашэньне граць музыку ў стылі цяжкага блюзу, прасякнутую змрочнымі гукамі і тэкстамі[18]. Першыя два альбому калектыву мелі камэрцыйны посьпех, а таксама значную частку радыёэфіру. Прыкладна ў гэты час Осбарн упершыню сустрэў сваю будучую другую жонку Шэран Ардэн[26], чый бацька стаў іхным мэнэджарам. Осбарн прызнаваўся, што адразу зацікавіўся ёю, але выказаў здагадку, што яна, напэўна, падумала, што ён вар’ят[26].
Наступныя альбомы таксама мелі посьпех, але благую рэцэнзію ад крытыкаў. Толькі альбом Sabbath Bloody Sabbath, які быў апублікаваны ў лістападзе 1973 году, атрымаў высокую ацэнку крытыкаў. Ягоны наступнік Sabotage быў выпушчаны ў ліпені 1975 году, і зноў жа, атрымаў станоўчыя водгукі. Паміж канцом 1977 і пачаткам 1978 году[28] Осбарн пакінуў гурт на тры месяцы, каб заняцца сольным праектам Blizzard of Ozz, назву якога яму прапанаваў бацька сьпевака[29]. На просьбу іншых удзельнікаў гурта Осбарн вярнуўся ў Sabbath[30], пасьля чаго гурт правёў пяць месяцаў у студыі ў Таронта, дзе склалі свой наступны альбом Never Say Die!. Сусьветны тур у падтрымку рэліза ня быў вельмі пасьпяховым. У 1979 годзе Black Sabbath вярнуліся ў студыю, але паміж удзельнікамі гурта ўзьніклі напружанасьць і канфлікты. 27 красавіка 1979 году на патрабаваньні Аёмі, але пры падтрымцы Батлера і Ўорда, Осбарн быў выключаны з складу[26]. Гурт замяніў Осбарна былым вакалістам Rainbow Роні Джэймзам Дыё[31].
Сольная кар’ера
Осбарн атрымаў сваю частку грошай ад назвы гурта і замкнуўся на тры месяцы, думаючы, што хутка надыйдзе заканчэньне ягонай музычнай кар’еры. Дон Ардэн поруч з дачкой Шэран падтрымалі вакаліста, мяркуючы, што ён у рэшце рэшт вернецца да гурту.

У канцы 1979 году, дзякуючы сям’і Ардэн, Осбарн стварыў гурт Blizzard of Ozz[32], у якім у якасьці сэсійных музыкаў выступілі басіст і аўтар тэкстаў Боб Дэйсьлі, гітарыст Рэндзі Роўдс, бубнач Лі Кэрслэйк і клявішнік Дон Эйры. У рэшце рэшт гуказапісвальная кампанія назвала дэбютны альбом Blizzard of Ozz, а аўтарства прыпісала наўпрост Осбарну, запачаткаваўшы ягоную сольную кар’еру. Blizzard of Ozz стаў адным зь нямногіх альбомаў сярод 100 найлепшых у 1980-х гадах, які дасягнуў мультыплятынавага статусу ня маючы сынгла. Другі альбом Осбарна, вядомы пад назвай Diary of a Madman, улучаў больш песень, напісаных у суаўтарстве зь Лі Кэрслэйкам. У хуткім часе Кэрслэйк і Дэйсьлі былі замененыя, а гітарыст Роўдс побач зь іншымі людзьмі загінуў у авіякатастрофе малога самалёту фактычна на вачах Осбарна. У выніку тур быў адменены, а сьпявак нейкі час пакутваў на дэпрэсію.

Гэры Мур быў першым, да каго зьвярнуліся з прапановай замяніць Роўдса, але ён адмовіўся ад гэтай ідэі[33]. У 1983 годзе Джэйк І. Лі, былы ўдзельнік Ratt і Rough Cutt, далучыўся да Осбарна дзеля запісу альбому Bark at the Moon. У стварэньні альбому, складзеным разам з Дэйсьлі, бралі ўдзел Олдрыдж і былы клявішнік Rainbow Дон Эйры. Загалоўная песьня альбому, відэакліп на якую быў часткова зьняты ў адным з санаторыяў ля Лёндану, стала ўлюбёнай сярод прыхільнікаў. Празь некалькі тыдняў альбом атрымаў залаты статус, а ў ЗША было прададзена тры мільёны ягоных асобнікаў[34]. Наступнік The Ultimate Sin таксама стаў вельмі пасьпяховым. Джэйк І. Лі і Осбарн разышліся ў 1987 годзе, а сьпявак працягваў змагацца з наркатычнай залежнасьцю. Тым часам Осбарн знайшоў Зака Ўайлда, які стаў заменай Роўдса на доўгі час[35].
Камэрцыйны посьпех Осбарна ў 1980-х гадах працягнуўся з альбомам No More Tears 1991 году і песьняй Mama, I’m Coming Home. Альбом атрымаў шырокую падтрымку на радыё і MTV. Осбарн запачаткаваў практыку прыцягненьня іншых музыкаў дзеля дапамогі ў стварэньні музычнага матэрыялу. Менавіта над гэтым альбомам працаваў Лемі Кілмістэр з Motörhead. У 1994 годзе Осбарн быў уганараваны прэміяй «Грэмі»[36]. У 1992 годзе Осбарн выказаў стомленасьць ад гастроляў і абвесьціў пра свой «пэнсійны тур» вядомы пад назвай No More Tours, абгульваючы назву свайго апошняга на той час альбому[37]. Аднак, у 1995 годзе быў выпушчаны наступнік Ozzmosis, пасьля чаго аднавілася і канцэртная дзейнасьць сьпевака.
Down to Earth стаў першым альбомам Осбарна з новым студыйным матэрыялам за апошнія шэсьць гадоў. Ён пабачыў сьвет 16 кастрычніка 2001 году. У чэрвені 2002 года Осбарна запрасілі ўзяць удзел у Залатым юбілеі каралевы Лізаветы II, выканаўшы гіт Black Sabbath Paranoid на канцэрце на тэрыторыі Бэкінггэмскага палаца[38]. У канцы 2003 году ён трапіў у шпіталь праз аварыю на квадрацыкле. Ён хутка акрыяў і ў 2004 годзе стаў гэдлайнэрам фэстывалю Ozzfest у складзе ўзьяднанага гурта Black Sabbath[39]. Наступны альбом Осбарна пад назвай Black Rain выйшаў 22 траўня 2007 году. Да сваёй сьмерці музыка яшчэ пасьпеў выпусьціць тры ўласныя альбомы.
Remove ads
Дыскаграфія
|
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads