Павал Вакуліч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Вакуліч (нар. 14 верасьня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца і капітан менскага «Юні Ікс Лабс».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец салігорскага «Шахцёра». Затым у 2015 годзе перабраўся ў структуру «Слуцка». За асноўную каманду дэбютаваў 15 чэрвеня 2016 году ў матчы супраць «Менску», выйшаўшы на замену на 85-й хвіліне. У жніўні 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Смаргонь» да канца сэзону[2].
З 2017 году выступаў за менскае «Тарпэда»[3]. У жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Баранавічы»[4], але замацавацца ў ім ня здолеў. З 2018 году выступаў за клюб «Смаргонь»[5], які пакінуў у ліпені 2019 году[6].
Зь ліпеня 2019 году выступаў за клюб «Ашмяны-БДУФК»[7], які спаборнічаў у Другой лізе. Разам з камандаў прасунуўся ў Першую лігу, дзе згуляў наступны сэзон. Увесь 2021 год працягваў выступаць на аматарскім узроўні за сталічны «Юні», таксама аднойчы згуляўшы ў Другой лізе за «Ўзду». У 2022 годзе праз пашырэньне Другой лігі «Юні» быў далучаны да чэмпіянату, у выніку чаго Вакуліч зноў вярнуўся ў трэці дывізіён. У сакавіку 2025 году перад пачаткам Першай лігі футбаліст падоўжыў супрацу з сталічным клюбам[8].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads