Паддзягцярня

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паддзягця́рня[1] (таксама Чырво́ны Май, м.. Май, м.. Ма́йскі, м.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 20 ст. пасяленьне было вядома, як урочышча Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1921 годзе створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася каля 60 хлопчыкаў і дзяўчынак. У1922 г. для школы быў пабудаваны драўляны будынак. На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Чырвоны Май», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • Пачатак ХХ ст. — 34 двары, 213 жыхароў
  • 2002 год — 48 двароў, 103 жыхары
  • 2009 год — 50 чалавек[2]

Асобы

  • Алена Мазанік — савецкая выведніца, непасрэдная выканаўца зьнішчэньня гэнеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюзу (1943)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads