Прылускі раён
раён Рэспублікі Комі (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прылу́скі раён (па-расейску: Прилузский район, комі-зыр. Луздор район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Remove ads
Геаґрафія
Раён разьмешчаны на поўдні рэспублікі, зьяўляючыся паўднёвым канчаткам Комі. Мяжуе з Кайгародзкім і Сысальскім раёнамі рэспублікі, а таксама зь Вілегодзкім раёнам Архангельскае вобласьці і Нагорскім, Слабадзкім, Юр’янскім, Мурашынскім, Апарынскім і Лускім раёнамі Кіраўскае вобласьці. Поўдзень раёну рэзка ўкліньваецца ў поўнач Кіраўскае вобласьці. Плошча раёну складае 13 168 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Летка і Луза.
Remove ads
Гісторыя
Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў). У тыя часы тэрыторыі раёну была крыху большай за рахунак тэрыторыі Кіраўскае вобласьці, але пазьней раён трохі зьменшыўся[2]. З 1935 з тэрыторыі раёну быў выдзелены Лецкі раён, але ў 1963 годзе ён увайшоў у склад Прылускага раёну.
Дэмаґрафія
Насельніцтва раёну складае 21 959 чалавек. Насельніцтва раёну ў асноўным складаюць комі-зыране і расейцы. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністратыўнае ўладкаваньне
У склад раёну ўваходзяць 16 сельскіх паселішчаў.
Remove ads
Транспарт
Праз раён праходзіць фэдэральная траса Р-176 «Вятка», што злучае Сыктыўкар і Кіраў, і якая зьяўляецца адзінай аўтатрасай фэдэральнага ўзроўню ў рэспубліцы Комі. Траса праходзіць праз паселішчы Летка, Лоўля, Нашуль і Аб’ячова. Таксама ў раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць пасёлкі Слудка, Занульле й Лойма з трасай Р-176 і мястэчкам Апарына ў Кіраўскай вобласьці.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads