Пётар Весялоўскі
(пам. каля 1620) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётар Весялоўскі (? — па 10 верасьня 1619[1]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі літоўскі (з 1615).
Трымаў Тыкоцінскае і Ковенскае (з 1592) і Васількаўскае (з 1603) староствы.
Remove ads
Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх гербу «Агончык» зьменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў. Атрымаў адукацыю ў нямецкіх рэфармацыйных унівэрсытэтах, пазьней перайшоў у каталіцтва.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку каралеўскага сакратара. Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573.
Збудаваў у Беластоку палац паводле праекту архітэктара Якуба Брэтвуса. Меў летнюю рэзыдэнцыю ў вёсцы Каменная каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў мураваны Фарны касьцёл ў Беластоку, а таксама касьцёл у Старой Каменнай. Апошні ў наш час зьяўляецца найстарэйшым драўляным збудаваньнем Падляшша.
У 1579 ажаніўся з Соф’яй Любамірскай, у шлюбе зь якой меў сына Крыштапа.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads