Рабец

пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рабе́ц[1] — пасёлак у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад шашы Р35. Рабец уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Рэчка Рабец на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У 1909 г. згаданы фальварак Рабец, які месьціўся ў Юравіцкай воласьці, меў адзін двор і пятнаццаць жыхароў[2]. У сельскагаспадарчым перапісе 1916 году сказана, што той фальварак належаў Антонію, сыну Фелікса, Лаўрыновічу, а жыло ў ім адзінаццаць чалавек.[3] Назва паходзіць ад рэчкі Рабец, вядомай яшчэ ад XVI ст.[4] Пазначана рэчка таксама на схематычным пляне Рэчыцкага павету, складзеным каля 1800 году.

Аднаіменны пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 г., што ў Глінішчах землеўпарадкаваньне не праводзілася, але – у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (ў публікацыі запісана Дуброўна) і Рабец.[5].

Пасьля скасаваньня Юравіцкага раёну, 8 ліпеня 1931 году тэрыторыя Алексіцкага сельсавету (з Рабцом) увайшла ў склад Хвойніцкага раёну. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на фронце.

З 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, у пасёлку жылі 182 чалавекі. У складзе калгасу «Ленінскі шлях» (цэнтар — вёска Глінішча).

На 2021 год у Рабцу 8 гаспадарак з 14 жыхарамі[6].

Remove ads

Вядомыя выхадцы

Заўвагі

  1. Прозьвішча Рэвяка (Равяка) ў Алексічах, выселкам зь якіх быў Рабец, вядома з апісаньня Мазырскага замку 1552 г.[7]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads