Дуброва (Хвойніцкі раён)
вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуброва[1] — вёска[2][a] у Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад шашы Р35. Дуброва уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
Каля Дубровы — вадасховішча Віць[4].
Гісторыя
Пасёлак Дуброва[b] заснаваны на былых фальваркавых землях у 1920-я гады. Бацька Івана Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 году, што ў Глінішчах землеўпарадкаваньне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады зь сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (у публікацыі запісана Дуброўна) і Рабец[c][6].
Пасля скасаваньня Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 г. тэрыторыя Алексіцкага сельсавету (з Дубровай) увайшла ў склад Хвойніцкага раёну. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 40 жыхароў загінулі на фронце.
З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, у Дуброве жылі 200 чалавек. Пасёлак знаходзіўся ў складзе калгасу «Ленінскі шлях» (цэнтар — вёска Глінішча).
На 2021 год у Дуброве 16 гаспадарак з 25 жыхарамі[7].
Remove ads
Заўвагі
- У хвойніцкай кнізе «Памяць» у пераліку населеных пунктаў Алексіцкага сельсавету Дуброва слушна ўзначаліла альфабэтавы сьпіс пасёлкаў. За ёй — Нарыманаў (Міхалёў), Рабец. Што праўда, у тым пераліку сярод вёсак памылкова зьмешчаны пасёлак Засьценак. Надалей жа ў тэксце хронікі ўсе гэтыя паселішчы названыя вёскамі[3]. Атрымаўся гэткі разнабой у азначэньні статусаў. Гісторыя, аднак, паказвае іх заснаваньне на месцы былых фальваркаў (Засьценак, Рабец, Міхалёў (Нарыманаў) альбо на фальваркавых землях (Дуброва) ужо ў савецкі час. Таму называць іх вёскамі, упадабляючы даўнім традыцыйным паселішчам, проста непісьменна.
- С. В. Марцэлеў у энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі» пачаў з таго, што атаясаміў нашу Дуброву на тэрыторыі Юравіцкай воласьці з Дубровай Дзёрнавіцкай воласьці. Тую нараўлянскую Дуброву зблытаў з Дубровай Крукавіцкай воласьці Рэчыцкага павету (сёньняшняя Петрыкаўшчына), а апошнюю, у сваю чаргу, – з таксама петрыкаўскай, але Капаткевіцкай воласьці Мазырскага павету Дубровай[5]. Такім чынам, аўтар у адным з найноўшых даведнікаў, што выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, падаў памылковую інфармацыю ажно пра чатыры аднаймённыя паселішчы трох адміністрацыйных раёнаў Гомельскай вобласьці.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads