Расолішкі (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Бакштаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расо́лішкі[2] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне 19 стагодзьдзя вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 26 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, у Бакштаўскім сельскім таварыстве. Паводле перапісу 1897 году 11 двароў, 116 жыхароў, 72 дзесяціны зямлі. 3 1900 году дзейнічала школа.

У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводства Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (30 двароў) у Забераскім, з 16 ліпеня 1954 году Бакштаўскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. 3 1951 году ў калгасе «Сьцяг Саветаў». У 1970 годзе 109 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя У. І. Ульянава.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 18 жыхароў[1]
  • 1999 год — 21 двор, 94 жыхары

Інфармацыя для турыстаў

  • 2 чэрвеня 1863 году каля вёскі адбыўся бой паміж паўстанцкім атрадам Зыгмунта Мінейкі і маскоўскім войскам.
  • На могілках помнік дэпутату Вярхоўнага Савета СССР Чэрнік М. Н. і яе сыну, расстраляных немцамі ў ліпені 1941 г., а таксама камандзіру партызанскага атраду Альшанскаму[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads