Растоўская вобласьць

суб’ект Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Растоўская вобласьць
Remove ads

Расто́ўская во́бласьць (па-расейску: Ростовская область) — вобласьць на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Растоў-на-Доне, які зьяўляецца буйным прамысловым, культурным і навуковым цэнтрам, а таксама важным траспартным вузлом і мае марскі порт. Вобласьць уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу. На поўначы мяжуе з Варонескай вобласьцю, на поўдні з Краснадарскім і Стаўрапальскім краямі й рэспублікай Калмыкія, на захадзе — з Украінай, а на ўсходзе — з Валгаградзкай вобласьцю. У 2007 годзе Банкам Расеі была зроблена памятная манэта, прысьвечаная Растоўскай вобласьці.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Геаграфія

Адлегласьць па прамой ад Масквы складае 756 км. На тэрыторыі вобласьці працякае адна з найбуйнейшых рэкаў ЭўропыДон, разьмешчана Цымлянскае вадасховішча аб’ёмам у 24 млрд м³. Суднаходныя асноўныя прытокі Дона ёсьць рэкі Северскі Данец і Маныч. Азёры займаюць толькі 0,4% тэрыторыі вобласьці. Частка гідраэнэргетычнага патэнцыялу рэалізуецца на Цымлянскай ГЭС у памеры 630 млн кВт·г.

Мінэральная сыравіна ўключае групу паліўна-энэргетычных рэсурсаў, сярод якіх ёсьць каменныя вуглі Ўсходняга Данбасу, у асаблівасьці антрацыт, самы лепшы ў сьвеце па калярыйнасьці. Распрацоўваюцца радовішча нярудных сыравінаў для мэталюргіі й вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. Разьведаныя запасы газу ацэньваюцца ў 56,2 млрд м³. Маюцца таксама радовішча жалезнай руды, флюсавых вапнякоў, будаўнічых матэрыялаў, паваранай солі, прыроднага газу.

Лясны фонд вобласьці нязначны, прадстаўлены на 2,8% тэрыторыі большай часткай лясамі, якiя выконваюць водаахоўную функцыі.

Remove ads

Гісторыя

Вобласьць ўтворана 13 верасьня 1937 году шляхам выдзяленьня з Азова-Чарнаморскага краю. Раёны вобласьці былі ўтвораны з існавалых на той час акругаў: Данецкай, Данской, Сальскай, Паўночна-Данской, Таганроскай й Шахцінска-Данецкай. Першым кіраўніком вобласьці быў прызначаны відны дзяяч ЧК, ОГПУ, НКУС Яфім Еўдакімаў.

Насельніцтва

Колькасьць сталага насельніцтва Растоўскай вобласьці на 2009 год склала 4241,8 тысячы чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва складае 42,1 чал/км² (2009), удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 66,9% (2009). Большасьць насельніцтва складаюць расейцы. Таксама ў вобласьці пражываюць украінцы (2,7%), армяне (2,5%, большасьць у Мясьнікоўскім раёне й Растове-на-Доне). Беларусы складаюць нязначную частку насельніцтва ў памеры 16 493 чалавекі.

Эканоміка

На тэрыторыі вобласьці разьвіты аграрная прамысловасьць, харчова-перапрацоўчая прамысловасьць, цяжкае й сельскагаспадарчае машынабудаваньне, вугальная прамысловасьць, аўтамабілебудаваньне. Галоўнае багацьце вобласьці — ейныя глебавыя рэсурсы. У агульнай структуры зямлі чарназёмы складаюць амаль 65%.

Больш за 60% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласьці вырабляецца ў галінах расьлінаводзтва. Першараднае значэньне ў ягонай структуры мае збожжавая гаспадарка, пад якім занята каля паловы пасяўных плошчаў. Галоўная збожжавая культура ёсьць азімая пшаніца. Шырока распаўсюджаны пасевы кукурузы, рысу, проса, грэчкі й іншых крупяных культураў, а таксама соі.

Вядучай тэхнічнай культурай зьяўляецца сланечнік. На прамысловай аснове створана садоўніцтва й вінаградарства. Вялікія плошчы занятыя пад агародніцтва. У жывёлагадоўлі вобласьць спэцыялізуюцца па малочным і мясным кірунку, авечкагадоўлі, конегадоўлі й птушкагадоўлі.

Remove ads

Ураджэнцы

  • Віктар Ганчароў (нар. 1939) — беларускі радыёфізык.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads