Рудзіца

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудзі́ца[1] (таксама сустракаецца Ру́дзіца[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На пачатку ХХ ст. ўрочышча ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[2]. З 26 чэрвеня 2006 году да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • пачатак XX ст. — 9 двароў, 46 жыхароў
  • 2002 год — 7 двароў, 10 жыхароў
  • 2009 год — 5 чалавек[4]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads