Рутка (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́тка (па-польску: Rutka, па-падляску: Рутка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Ля вёскі працякае рака Арлянка.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Некаторая частлка жыхароў Ялянкі гэта баптысты і пяцідзясятнікі.
Гісторыя
Рутка ўпершыню ўзгадваецца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1568 годзе каралём Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Хандзынскаму. Назва паходзіць ад жалезнай руды, якую выкопвалі над ракой. З 1576 году вядома пра вадзяны млын Ёські над ракой Арлянкай[3]. У міжваенны пэрыяд Рутка прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 40 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Рутка была далучаня да гміны Дубічы Царкоўныя.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads