Сангайлішкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сангайлішкі (лет. Sangailiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Кульваўскага староства Янаўскага раёну Ковенскага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Сангайла (Сангал) ёсьць вытворным ад германскага імя Sano і цалкам адпавядае германскаму імю Sangallo[1]. Таксама адзначалася германскае імя Сунігела (Sunigelle)[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Remove ads

Гісторыя

У XIX ст. Сангайлішкі ўваходзілі ў склад Ковенскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва

  • 1902 год — 117 чалавек[7]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads