Сунігайла (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сунігайла (Сунгал), Сангел (Сангал, Зонгал, Жонгал) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Сунгайла (Сангайла, Шангайла, Жангайла).
Remove ads
Паходжаньне
Сунігела, Сунігел або Сонгіл (Sunigelo[1], Sunigel[2], Suniegellus[3], Sunigelle, Songil[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -сун- (-сон-) (імёны ліцьвінаў Сунгард, Сонгуць, Сонкін; германскія імёны Sungart, Sunegod, Sunken), паходзіць ад гоцкага sunja 'праўда', sunis 'сапраўдны'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7]. Такім парадкам, імя Сунігайла азначае «сапраўдная жвавасьць»[8].
Адпаведнасьць імя Сунгайла (Сангайла, Сангал) германскаму імю Sangallo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Sunagel[10].
У Прусіі бытавала прозьвішча Sangel[11], у ваколіцах Русі — Sangal (Zangel)[12] і Sangel[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Weg von Grodno nach Nowogrodek… Von Kymontendorff iij myle bis czu Lypitschna Sangailsdorf (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[14]; Sungeyl (23 красавіка 1398 году)[15]; Sungal, houptman czu Cauwen[16], Sungayl, capitaneus in Cawen[17] (12 кастрычніка 1398 году); Sungail (17 жніўня 1404 году)[18]; Sungayl (31 траўня 1409 году)[19]; печать Суньгайлова (1410 год); Hannus andirs Sungail (26 траўня 1410 году)[20]; Sunyglonis (1 лютага 1411 году)[21]; cum genelogia Sunygal castellani Trocensis[22], Sunigal Trocensis castellani[23] (2 кастрычніка 1413 году); Sungael hauptman tzu Kauwen (1419 год)[24]; Sungail Castellano Troczensibus (22 чэрвеня 1421 году)[25]; Sungail Castellano Troczensibus (22 чэрвеня 1421 году)[26]; Johannes Sungal castellanus Trocensis (27 верасьня 1422 году)[27]; Sungal (22 чэрвеня 1431 году)[28]; Сункгайло пан Троцкий[29] (27 верасьня 1432 году)[30]; Sungal castellani Troczensium [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[31]; Czungal (11 ліпеня 1433 году)[32]; Сункгалъ, троцкии панъ (25 верасьня 1433 году)[33]; Fedko Sangalowicz (27 лютага 1434 году)[34]; Ивашку Сонъкгаиловичу на Каменици чотыри чоловеки[35], чоловеки, на имя Жонкаило[36] (1440—1492 гады); Songal (паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[37]; Sangaw (30 верасьня 1469 году)[38]; Nicolaum Szungolowicz (Nicolaus Szungolowicz; 25 траўня 1494 году)[39]; Войтко Сункгойловичь (22 чэрвеня 1520 году)[40]; nobiles… Heduigis Sungaylowa (6 сьнежня 1522 году)[41]; людеи… Сонъкгаила (12 сьнежня 1522 году)[42]; Петръ Сонкголовичъ[43], Григор Сонкголовичъ[44], Петрашко Сонкголовичъ[45], Миколаева Сонъкголовича конь. Матеевая Сонъкголовича конь.[46], Додвидъ Сункгаиловичъ[47] (1528 год); земль пустовъскихъ в повете Моiшакгольскомъ на имя Сонъкголишъки (19 лістапада 1529 году)[48]; Воитко Сонкгелович (да 1533 году)[49]; Mathias Sungaylowicz (6 ліпеня 1533 году)[50]; Сункгал Монтовтович (1537—1538 гады)[51]; Миколаи Сонъкгаило[52], Воитехъ Яновичъ Сунъкгаило[53], Каспер Сонъкгаиловичъ[54] (1565 год); Якубъ Лавриновичъ Сункгайловичъ[55], Ганны Санкголовны[56], Миколай Сункгайло[57], Войтехъ Петровичъ Сонкгойло[58], Петръ Сункгойло[59] (1567 год); Миколаи Петрович Сонъкгоило властною рукою [подписал] (20 красавіка 1598 году)[60]; земенинъ господарьский повету Браславъского панъ Миколай Грыгорьевичъ Сонъкгайло (1 кастрычніка 1601 году)[61]; Samuell Sungayłło (15—23 кастрычніка 1655 году)[62]; пана Авъкгушътына Сунъкгоила… Авъкгушътынъ Сонъкгоило (23 чэрвеня 1609 году)[63]; небощика пана Станислава Сонкгайлы (19 жніўня 1662 году)[64]; Krzysztof Sągayło[65], Helena Sągayłowa[66], Wojciech Zongołowicz z Żongołowiczów[67], Jerzy Zongołowicz… na miejscu P. Thomasza Zongołowicza[68] (1690 год); we wsi Liebiedziowie, od Krzysztofa Szangayła włok sześ (4 верасьня 1697 году)[69]; Anna Sungajło (1719 год)[70]; Songayłowszczyzna (1744 год)[71]; Antoni Sungayło (1764 год)[72]; Piotr Sągayłło (1765 год)[73]; Samuel Songayło (4 кастрычніка 1765 году)[74]; Mikołaj Sungieła… Jan Sungieła (1817 год)[75]; Wawrzyniec Jerzy Songayłło (1820 год)[76]; Викентій Сонгайло (1849 год)[77][a].
Remove ads
Носьбіты
- Ганус Сунігайла († 1433 або 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы кашталян троцкі; меў сыноў Фёдара (Федзьку) і Івана (Івашку)
- Мікалай Сонгалавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1511 годзе[80]
- Мікалай Сунгілавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[81]
- Мікалай Якубавіч Сунгайла — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 годзе[82]
- Дарота Валянтынаўна Сунгайловіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1591 годзе[83]
- Балтрамей Янавіч Сунгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[84]
- Самуэль Сангайла — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[85]
- Пётар Сунгайла — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
- Юзэф Сангайла — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[86]
Сангайлы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[87].
Сунгайлы (Сангайлы) гербаў Агеньчык, Астоя, Любіч, Помян і Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Лідзкага павету[88].
Жангаловічы (Żongołłowicz, Żongołowicz) гербаў Ляліва і Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[89].
Жангаловічы (Żongołowicz, Żongołłowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[90].
Сангайлы (Songajło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[91].
Жангайловічы (Żągayłowicz, Żongayłowicz) гербу Каманяка — літоўскі шляхецкі род[92].
Жангаловіч або Зангаловіч (Zongolowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[93].
У 1690 годзе ўпаміналіся мясцовасьці Жонгалавічы і Гашчуны Жонгалавічы ў Жамойцкім старостве[67].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Сангілаўшчына (Sangiłowszczyzna)[94].
На 1890—1905 гады існаваў маёнтак Сангайлаўшчына (Сангалаўшчына) у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[95][96], на 1909 год — маёнтак Сангайлоўшчына (Сангойлаўшчына) у Слуцкім павеце Менскай губэрні[97].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Сангайлы, на гістарычнай Віленшчыне — Сангелаўшчына, на гістарычнай Ковеншчыне — Сангайлішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads