Сацыбелі

грузінская таматная падліва зь перцамі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сацыбелі
Remove ads

Сацыбелі (груз. საწებელიпадліва) — грузінская таматная падліва зь перцамі і часнаком.

Хуткія факты Іншыя назвы, Тып ...

Вылучаюць такія віды, як хуткі, водарны, з валоскімі гарэхамі і з воцатам[1].

Remove ads

Складнікі

Для прыгатаваньня хуткага сацыбелі бяруць кг таматаў, па 500 грамаў часнаку і салодкага перцу, 300 грамаў вострага чырвонага перцу і сталовую лыжку солі[1].

На прыгатаваньне водарнага сацыбелі ідзе: 3 кг таматаў і 500 гр цыбулі, 300 гр салодкага перцу і горкі чырвоны перац, 5—7 зубчыкаў часнаку і 200 мілілітраў алею, па 50 гр пятрушкі і кропу, 20 гр солі і 10 гр чорнага молатага перцу[1].

Сацыбелі з валоскімі гарэхамі патрабуе: кг таматаў і 500 гр салодкага баўгарскага перцу, востры чырвоны перац і 4 зубчыкі часнаку, 100 гр валоскіх гарэхаў і сталовую лыжку сухой затаўкі хмелі-сунэлі, па гарбатнай лыжцы каляндры гарошкам і солі, а таксама 10 гр чорнага молатага перцу[1].

Для сацыбелі з воцатам патрабуецца: 5 кг таматаў і кг цыбулі, 300 гр часнаку і шклянка алею, горкі чырвоны перац, пучок пятрушкі і кропу, 3 сталовыя лыжкі солі і 2 сталовыя лыжкі 30%-й воцатнай рашчыны (эсэнцыі)[1].

Remove ads

Прыгатаваньне

Для прыгатаваньня хуткага сацыбелі спачатку вымываюць агародніну. У перцаў выдаляюць насеньне і пладаножкі. Часнок аблупліваюць. Усю агародніну прапускаюць празь мясасечку і соляць. Атрыманую сумесь вараць да закіпаньня і раскладаюць па ашпараных слоіках для закруткі[1].

Для водарнага сацыбелі спачатку вымываюць таматы. У іх выдаляюць пладаножкі. Пасьля таматы высушваюць і прапускаюць празь мясасечку. Затым іх перакладваюць у рондаль з тоўстым дном і тушаць на малым агні каля гадзіны да загушчэньня. Перац вымываюць і выдаляюць у яго пладаножкі і насеньне, пасьля чаго дробна наразаюць. Цыбулю аблупліваюць і наразаюць кубікамі. Пасьля гэтага яе смажаць на алеі ў вялікай патэльні да залацістага адценьня. Затым у цыбулю дадаюць салодкі і горкі перац, зь якімі перамешваюць і тушаць 10 хвілінаў. У патэльню дадаюць таматнае пюрэ і тушаць на малым агні яшчэ каля 30 хвілінаў. Часнок аблупліваюць і прапускаюць праз прэс. Пятрушку з кропам мыюць і абсушваюць, пасьля чаго дробна сякуць. Затым часнок, пятрушку і кроп кладуць у патэльню. Урэшце, дадаюць чорны перац і соль. Пасьля гэтага ўсё перамешваюць і гатуюць 2—3 хвіліны. Сацыбелі разьліваюць па ашпараных кіпнем слоіках, якія закручваюць вечкамі. Затым чакаюць да іх астываньня і ставяць у прахалоднае месца для захаваньня[1].

На пачатку прыгатаваньня сацыбелі з валоскімі гарэхамі тыя гарэхі пражаць на сухой патэльні. Затым іх перакладваюць на ручнік і зьлёгку абціраюць, каб сышла скурка. Пасьля валоскія гарэхі здрабняюць у буйное крышыва. Таматы і перцы вымываюць. Перцы разразаюць уздоўж папалам. У кожнага зь іх выдаляюць пладаножку і насеньне. Затым перцы буйна наразаюць. У аснове таматаў робяць невялікі крыжападобны надрэз. Пасьля іх апускаюць у кіпень на 5 хвілінаў, каб затым прасьцей зьняць скурку. Таматы зь перцамі прапускаюць празь мясасечку. Атрыманую сумесь пераліваюць у рондаль з тоўстым дном і гатуюць на малым агні. Затым у рондаль кладуць сухую затаўку хмелі-сунэлі, каляндру і соль. Вараць каля гадзіны да загушчэньня зь пэрыядычным памешваньнем. Затым пераціраюць пагружным блэндэрам. Дадаюць валоскія гарэхі і прапушчаны праз прэс часнок. Захоўваюць падліву ў лядоўні[1].

Для прыгатаваньня сацыбелі з воцатам спачатку мыюць таматы. Затым іх прапускаюць празь мясасечку і ставяць варыцца на гадзіну. Цыбулю аблупліваюць і дробна наразаюць. Пасьля яе смажаць на алеі. Часнок аблупліваюць. Затым яго разам зь пятрушкай і кропам прапускаюць празь мясасечку. Падрыхтаваныя цыбулю і часнок зь зелянінай дадаюць у таматы, зь якімі вараць паўгадзіны. Пры гэтым дадаюць горкі чырвоны перац і воцатную рашчыну (эсэнцыю). Пазьней горкі перац дастаюць, а сацыбелі раскладаюць па ашпараных слоіках, каб закруціць вечкамі[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads