Remove ads

Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі (СДРПШ) — палітычная партыя Швэцыі левага кірунку, заснаваная ў 1889 годзе. У 1897 годзе займела праграму на аснове марксізму. Да 1899 году панавала пераваротніцкае крыло на чале з Аксэлем Даніельсанам(en) (1863—1899). У 1907 годзе партыю ўзначаліў правадыр памяркоўнага крыла Карл Яльмар Брантынг (1860—1925). У 1930-я гады зьмяніла ідэалёгію на рэфармізм(en). У зьнешняй палітыцы выступае за нэўтралітэт. У 1920—1926 гадах і з 2014 году стаяла на чале кааліцыйнага ўраду. У 1932—1976, 1982—1991, 1994—2006 гадах была адзінаасобна кіроўнай партыяй[1]. Да 1987 году мела супольнае сяброўства з прафэсійным зьвязам Краёвая арганізацыя ў Швэцыі(en), калі пры ўступленьні ў прафзьвяз людзі адначасна станавіліся сябрамі партыі[2].

Хуткія факты Лідэр партыі, Дата заснаваньня ...

Старшыні ўраду Швэцыі ад партыі:

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads