Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Саюз Абароны Радзімы і Свабоды» (па-расейску: Союз защиты Родины и Свободы) — вайсковая антыбальшавіцкая арганізацыя часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі, утвораная Барысам Савінкавым у сакавіку 1918 году з дазволу камандаваньня Добраахвотніцкай арміі, генэралаў Карнілава і Аляксеева.
Remove ads
Гісторыя
Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
У ліпені 1918 году Саюз арганізаваў Яраслаўскае, Рыбінскае ды Мурамскае паўстаньні. Таксама рыхтаваліся паўстаньні ў Маскве й Казані, але арышты некаторых сяброў саюзу ў траўні 1918 году скасавалі іх. Пасьля задушэньня паўстаньняў арганізацыя фактычна распалася. Яна мела аддзяленьні ў Маскве, Рыбінску, Яраслаўлі, Мураме, Казані і іншых местах.
Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды
У студзені 1921 году арганізацыя была адноўленая на нарадзе расейскіх эмігрантаў у Варшаве пад назвай Народны Саюз Абароны Радзімы і Свабоды (па-беларуску: Народный союз защиты Родины и Свободы). Цягам 1921—23 гадоў арганізацыя спрабавала весьці змаганьне і подрыўную дзейнасьць супраць бальшавіцкага рэжыму: добраахвотнікі з шэрагаў Народнага саюзу накіроўваліся ў СССР для арганізацыі баявых атрадаў і падпольных суполак з мэтаю процідзеяньня бальшавіцкай уладзе, набору прыхільнікаў і правядзеньня спробаў падняцьця народнага паўстаньня, каб скінуць бальшавізм[1].
Інфармацыйнае Бюро Народнага Союзу Абароны Радзімы і Свабоды кожны дзясяты дзень выдавала шматстаронкавыя (ня меней за 6-8 аркушаў) «Зводкі Інфармацыйнага Бюро НСАР і С» (па-расейску: «Сводки Информационного Бюро НСЗР и С»); Было выдадзена ня меней за 22 нумароў; Апошні зь вядомых — № 22, выдадзены 17 лістапада 1922 году.
У пачатку 1924 году асноўны кантынгент Народнага саюзу, дзейны на тэрыторыі Савецкага Союзу, быў зьнішчаны АДПК у ходзе апэрацыі «Сіндыкат-2». Лідэр НСАРіС Барыс Савінкаў быў арыштаваны ў тым жа годзе, а ў наступным забіў самога сябе.
Remove ads
На Беларусі
Паводле сьведчаньняў М. Баравога, усе партызанскія арганізацыі:
На тэрыторыі БССР і за мяжой былі аб’яднаны Савінкаўскім «Саюзам Абароны Радзімы і Свабоды», зь якім у цесным кантакце працавалі Булак-Балаховіч і «Беларускі Палітычны Камітэт». Агульнае караўніцтва апэрацыямі належала «Галоўнаму штабу беларускіх партызанаў за мяжой».
Але Юрка Віцьбіч вызначае, што беларускія антысавецкія партызаны не маглі мець адзіны цэнтар, а кіраўніцтва Савінкава, Булак-Балаховіча, Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды ды Беларускага палітычнага камітэту было ад мяжы да Бярэзіны, а ў рэдкіх выпадках — да Дняпра. Таксама паводле Савінкавага абвінаваўчага акта:
За пэрыяд з 1921 па 1923 год органамі ВЧК - ГПУ ліквідаваныя былі наступныя аддзелы «Саюзу Абароны Радзімы і Свабоды», якія займаліся шкодніцка-шпіёнскай дзейнасьцю, накіраванай выключна на зьнішчэньне савецкай улады -Заходні абласны камітэт і ягоныя арганізацыі колькасьцю звыш 300 чалавек.
Remove ads
Структура
Штаб арганізацыі меў наступную структуру:[2]
- Барыс Савінкаў узначальваў арганізацыю і ад яе імя вёў перамовы з прадстаўнікамі Антанты.
- Флегант Клепікаў — Савінкаваў сакратар і адначасна скарбнік.
- Любоў Дыкгаф — Савінкаваў сакратар[3].
- Палкоўнік Пярхураў — начальнік штаба.
- Палкоўнік Гопэр — начальнік ваярскіх кадраў.
- Палкоўнік Страдзецкі — сувязь з Добраахвотнай арміяй(be) на ўсіх франтах.
- Падпалкоўнік Брэда — выведка, контравыведка і антыбальшавіцкая прапаганда сярод латыскіх стралковых фармаваньняў.
- Доктар Аксанін (Мікалай Сяргеевіч Рыгор’еў) — начальнік правінцыйнага аддзелу і прапаганды.
- Ротмістар Сумскога гусарскага палку Аляксандар Віленкін — кавалерыйскі цэнтар арганізацыі
- Капітан лейб-гвардыі 3-й артылерыйскай брыгады Шрэдэр — артылерыйскі цэнтар.
- Аляксандар Дыкгаф дапамагаў падтрымліваць зносіны з замежнымі прадстаўнікамі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads