Старажоўцы

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старажо́ўцы[2]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Сьцьвігі. Старажоўцы ўваходзяць у склад Рычоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У летапісных крыніцах Старажоўцы вядомыя з XVI стагодзьдзя. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

З 1922 году ўваходзіць у склад Рычоўскага сельсавету Тураўскай воласьці Мазырскага павету (да 17 ліпеня 1924 году) Беларускай ССР, з 20 жніўня 1924 году — Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Мазырскай акругі (17 ліпеня 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 180 жыхароў, 40 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 432 жыхары, 69 двароў; 1994 год — 315 жыхароў, 137 двароў; 1999 год — 291 жыхар
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 278 жыхароў, 121 двор[4]; 2010 год — 233 жыхары; 2018 год — 186 жыхароў, 83 двары[1]

Інфармацыя для турыстаў

Страчаная спадчына

  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (Пакроўская царква), пабудаваная ў 1843 годзе.

Вуліцы

Набярэжная, Новая, Перамогі, Пралетарская, Садовая, Савецкая, Савецкі завулак.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads