Старая Беліца (Віцебская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старая Беліца (Віцебская вобласьць)
Remove ads

Стара́я Бе́ліца[1]вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці. Старая Беліца ўваходзіць у склад Беліцкага сельсавету. Разьмешчаная прыкладна за 20 кілямэтраў ад райцэнтру Сянно.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Згадваецца ў 1674 годзе як сяло, цэнтр маёнтку ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. 31 кастрычніка 2012 году цэнтар Беліцкага сельсавету перанесены з Старой Беліцы ў вёску Полымя[3].

Насельніцтва

  • 2010 год — 170 чалавек
  • 1999 год — 281 чалавек

Архітэктурныя помнікі

Сядзібна-паркавы комплекс Сьвяцкіх

Сядзіба ў Старой Беліцы, пабудаваная Карлам Сьвяцкім у канцы XIX стагодзьдзя, зьяўляецца помнікам архітэктуры позьняга клясыцызму. Панскі дом нагадваў фэадальны замак, а кожная цаглінка будынка была адзначаны манаграмай «К. С.» — Карл Сьвяцкі. Зь імем гэтага прадстаўніка старадаўняга роду зьвязаная легенда аб скарбе Напалеона: нібы Карл знайшоў золата і каштоўнасьці агульнай вагай амаль 800 пудаў, якія, пакідаючы Маскву, францускі імпэратар утапіў у Стаялым або, як яго яшчэ завуць, Семлеўскім возеры.

Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў панскім доме разьмяшчаўся сельскагаспадарчы тэхнікум, падчас Вялікай Айчыннай тамака была нямецкая жаўнерня, а пасьля вайны дом адводзілі то пад школу, то пад Дом культуры, то пад бібліятэку. А ў гаспадарчых пабудовах сядзібы быў сьпіртзавод саўгасу «Полымя».

У дваранскім гнязьдзе Сьвяцкіх у 19031904 гадах працаваў прыганятым і пачаў сваю творчую дзейнасьць Іван Луцэвіч — будучы клясык беларускай літаратуры Янка Купала. Напярэдадні 90-годзьдзя са дня нараджэньня паэта на будынку сядзібы была ўсталяваная мэмарыяльная дошка. У 1976 годзе сядзіба ў Старой Беліцы была прынятая пад дзяржаўную абарону — выканкам Віцебскага абласнага савету дэпутатаў улучыў яе ў «Збор помнікаў БССР. Віцебская вобласьць». Кіраўніцтва саўгасу «Полымя» выступіла з ініцыятывай правесьці рэканструкцыю помніка архітэктуры, у якім жыў знакаміты паэт. Але з-за адсутнасьці фінансавых сродкаў рамонт будынка ажыцьцёўлены ня быў, а мэмарыяльную дошку з згадваньнем імя Янкі Купалы з будынка сядзібы зьнялі і зьмясьцілі на захоўваньне ў мясцовы сельсавет.

29 сакавіка 2009 году паміж Сеньненскім райвыканкамам і замежным таварыствам з абмежаванай адказнасьцю «БелФ’ючэрс» (Латвія) быў падпісаны пратакол аб намерах адрадзіць сядзібна-паркавы комплекс дваран Сьвяцкіх і стварыць тамака культурна-дзелавы цэнтар. Ад адной зь некалі найпрыгажэйшых у Беларусі сядзіб захаваліся толькі разваліны панскага дому з васьмікутнай вежай і зарослы, часткова высечаны парк. Плянуецца, што былая сядзіба будзе адноўленая з максымальным набліжэньнем да арыгіналу. На месцы цяперашніх руін зьявіцца сучасны культурна-дзелавы цэнтар з гасьцінічным комплексам і зонай адпачынку — кафэ, саўнай, паляўнічай хаткай. Вышукальніцкія працы павінны пачацца ў красавіку, адмыслоўцы Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту правядуць ацэнку тэхнічнага стану захаваных частак сядзібы для азначэньня аб’ёму будаўнічых працаў і выдаткаў на рэканструкцыю. Затым да працы прыступяць латвійскія архітэктары.[4]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads