Старое Ляўкова

вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Старое Ляўкова
Remove ads

Старое Ляўкова (па-польску: Lewkowo Stare, на мясцовай беларускай гаворцы: Старое Ляўково[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка. З 1 студзеня 2006 году афіцыйная польская назва вёскі заменяная з Stare Lewkowo на Lewkowo Stare[3].

Хуткія факты

Вёска разьмяшчаецца над ракой Нараўка. З 1968 году ў Старым Ляўкове існуе керамічная фабрыка Ляўкова[4].

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход на месцы[5]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Thumb
Царква Апосталаў Пятра і Паўла (1706 г.)

Гісторыя

Тутэйшы двор князёў Масальскіх існаваў на пачатку 17 ст., быўшы адначасова цэнтрам для фальварку ў Гарадзіску. У 1668 годзе тутэйшая сядзіба была разрушаная атрадам пад кіраўніцтвам Тэадора Дэнгафа. Вядома, што пры яе былі тады капліца, дом ксяндза, бровар і млын, а ў самой вёсцы пражывалі 35 мужыкоў зь сем’ямі. Першая пісьмовая зьвестка пра ўніяцкаю царкву паходзіць з 1698 году. У 1701 годзе фальварак Ляўкова пераходзіць ва ўладаньне Яна Казімера Масальскага, які да 1706 году фундаваў царкву (захавалася па сёньняшні дзень). Масальскія валодалі Старым Ляўковам да 1787 году, калі купіў яе Ян Валянцін Вянгэрскі(pl). Пасьля сядзібе пераходзіла да Кароля Дамброўскага (1833 г.) ды Юліяна Каменскага (1858—1890). Каля паловы 19 ст. паўсталі асобныя могілкі, на якіх у 1853 годзе была пабудаваная капліца. У 1869 годзе за складу парафіі аддзялілася Нараўка. У міжваенны пэрыяд Старое Ляўкова прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 268 жыхароў (235 беларускай нацыянальнасьці, 29 палякаў 4 габрэяў)[6]. З 1976 году дзейнічае тут фальклёрны калектыў Цаглінкі, які выконвае песьні на мясцовай беларускай мове[7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads