Сілічы (Менская вобласьць)
вёска ў Лагойскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́лічы[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1704 годзе як вёска ў складзе маёнтка Лагойск у Менскім ваяводзтве ВКЛ[2]. З 1800 году вядомы маёнтак Сілічы Лагойскай воласьці Барысаўскага павету, які належаў С. Тышкевічу і складаўся з адной аднайменнай вёскі. Станам на 1816 год прынамсі частка Сіліч ужо ва ўласнасьці Д. Паўлікоўскага. У 1846 годзе невялікая частка Сіліч належала таксама І. і А. Жалязоўскім. Тым часам Сілічы адносіліся да праваслаўнага прыходу лагойскай Праабражэнскай царквы.[3]
У 1860 годзе частку (140 дзес.) маёнтка Сілічы атрымала ў спадчыну Іазэфа Ігнатаўна Ўзлоўская і валодала ім прынамсі да 1888 году[4]. Гэтым жа часам, іншай часткай маёнтку (40 дзес.) валодаў Станіслаў Венядзіктавіч Узлоўскі[4]. Станам на 1870 год у вёсцы разьмяшчалася карчма («піцейны дом») і хлебазапасны магазін[3]. Да канца XIX ст., напэўна, пасьля разьдзелу памешчыка з сялянамі, побач з вёскай зьявіўся аднайменны фальварак (або засьценак)[3]. На пачатку XX ст. 6 гаспадарак (74,8 дзес.) з Сіліч уваходзілі ў Старынскае сялянскае таварыства, куды ўваходзілі астатнія, і ці уваходзілі наогул, невядома. У 1915 годзе ў вёсцы ў найманым памяшканьні адкрылася земская школа, пасьля рэвалюцыі на яе базе створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 4 навакольных вёсак і фальварка.[3]
Падчас 1-й сусьветнай вайны, у лютым-сьнежні 1918 года Сілічы былі акупаваныя кайзераўскімі войскамі. Потым тэрыторыя была занятая бальшавікамі, а з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — польскімі войскамі. Затым у БССР, з 20.8.1924 па 26.7.1930 — у Падонкаўскім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай акругі, з 20.2.1938 — у Менскай вобласьці. У Сілічах створаны калгас імя Молата, працавала кузьня. Падчас 2-й сусьветнай вайны, з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944, вёска на тэрыторыі акупаванай нямецкімі войскамі. Сілічы былі спалены, акупанты забілі 8 жыхароў, а яшчэ 8 вывезьлі ў нямеччыну, 14 жыхароў загінула на фронце. Пасьля вайны паселішча адноўлена.[3]
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 12 двароў, 80 чалавек
- 1816 год — (рэвізія часткі Д. Паўлікоўскага) — 37 «душ» мужчынскага полу
- 1846 год — (інвентар часткі Жалязоўскіх) — 2 двары, 29 чалавек
- 1870 год — (рэвізія часткі І. І. Узлоўскай) — 27 «душ» мужчынскага полу
- 1897 год — вёска: 19 двароў, 126 чалавек; фальварак: 4 двары, 35 чалавек
- 1909 год — вёска: 10 двароў, 64 чалавекі; фальварак: 1 двор, 15 чалавек
- 1917 год — вёска: 23 двары, 131 чалавек; фальварак: 1 двор, 10 чалавек
- 1941 год — 45 двароў, 220 чалавек
- 1969 год — 38 двароў, 136 чалавек
- 2009 год — 61 чалавек[6]
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
- У 2010 годзе ў вёсцы пачала працаваць аграсядзіба.
- Паблізу Сіліч разьмяшчаецца гарналыжны цэнтар «Сілічы».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads